Мінск, які знікае: да канца года ў сталіцы знясуць больш за 100 адселеных дамоў

На 1 жніўня са спісу з 226 аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, усіх формаў уласнасці, выключаны 53. З іх 31 будынак быў знесены.



s05.jpg

Да канца года гэтая лічба перасягне за 100. Для гэтага па інвестыцыйнай праграме Мінска выдзелена 70,6 млрд рублёў, перадаюць "Мінск-Навіны".

Раней быў складзены графік па зносе з улікам прыярытэтаў: наяўнасці плана дэталёвай планіроўкі і праектна-каштарыснай дакументацыі на знос. На правядзенне гэтых работ інвестыцыйнай праграмай Мінска выдзелена 37 млрд рублёў з бюджэту горада.

— У графік прыцягнення ў гаспадарчы абарот мы ўключылі 28 аб'ектаў камунальнай уласнасці. За сем месяцаў гэтага года прыцягнуты 9 з іх: 6 прададзены, 1 здадзены ў арэнду з правам рэканструкцыі, 2 аб'екта, што не выкарыстоўваліся, знесены, — распавяла начальнік упраўлення па распараджэнні і выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці і кантролю фонду "Мінскгармаёмасць" Галіна Арціменя. — А з 43 уладальнікаў праблемных аб'ектаў прыватнай формы ўласнасці ўжо выправіліся 13. Яны альбо правялі рэканструкцыю нерухомасці згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй, альбо здалі аб'ект у эксплуатацыю або арэнду, альбо сталі выкарыстоўваць для ўласных патрэб.