Вілейка: выстава пра Курапаты, ушанаванне ахвяраў чырвонага тэрору і талака на габрэйскіх могілках
У Грамадскім цэнтры Вілейкі з
3 лістапада экспануецца дакументальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты.
Факты, дакументы, сведчанні».
![На адкрыцці выставы На адкрыцці выставы](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На адкрыцці выставы
Выстава, падрыхтаваная грамадскай ініцыятывай “Эксперты ў
абарону Курапатаў” разам з суполкай “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў пры
падтрымцы шматлікіх структур грамадзянскай супольнасці краіны.
Жыхары Вілейшчыны пазнаёміліся
з дакументальнай і мастацкай часткамі экспазіцыі, у якую, між іншым, увайшлі
творы Уладзімера Анішчанкі, Лявона Грышука, Генадзя Драздова, Аляксея
Марачкіна, Генадзя Мацура і Віктара Мікіты.
![kurapaty_vjalejka_1_logo.jpg kurapaty_vjalejka_1_logo.jpg](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выступае Генадзь Драздоў
У адкрыцці выставы прынялі
ўдзел дэмакратычныя актывісты Вілейшчыны, прадстаўнікі моладзі і мясцовай
інтэлігенцыі, у тым ліку Дзяніс Канецкі, Уладзімер Малярчук, Эдуард
Мацюшонак, Павал Хаванскі і Зміцер Хаценчык.
![kurapaty_vjalejka_2_logo.jpg kurapaty_vjalejka_2_logo.jpg](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Слова трымае айцец Ігар (Дражын) – святар праваслаўнага прыходу Усіх беларускіх святых з вёскі Любань, што на Вілейшчыне
Напярэдадні 100-годдзя
Кастрычніцкага перавароту яны разам з гасцямі з Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў
чырвонага тэрору на Вілейшчыне.
Спачатку ва ўрочышчы Красны
Беражок у двух кіламетрах на паўднёвы захад ад Вялейкі былі ўскладзены кветкі і
запалены знічкі ля крыжу, усталяванага ў 2009 годзе мясцовымі актывістамі на
месцы расстрэлу 28 кастрычніка 1950 году арганізатара і кіраўніка
антыкамуністычнага моладзевага падполля на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне Расціслава
Лапіцкага — ахвярнага 22-хгадовага юнака, які адмовіўся ад прапановы
прасіць памілаванне.
![Аляксей Сюдак распавядае пра
забойства Расціслава Лапіцкага ва ўрочышчы Красны Беражок Аляксей Сюдак распавядае пра
забойства Расціслава Лапіцкага ва ўрочышчы Красны Беражок](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксей Сюдак распавядае пра забойства Расціслава Лапіцкага ва ўрочышчы Красны Беражок
Затым была ўшанаваная памяць
больш за 190 мужчын і жанчын, забітых у мясцовым астрозе НКУС у 1939-1941 гадах і перапахаваных на Лясныя
могілкі гораду ў 1995 годзе.
![На гэтым месцы каля астрогу ў
1994 годзе былі знойдзеныя парэшткі ахвяраў чырвонага тэрору ў Вялейцы На гэтым месцы каля астрогу ў
1994 годзе былі знойдзеныя парэшткі ахвяраў чырвонага тэрору ў Вялейцы](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_6_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На гэтым месцы каля астрогу ў 1994 годзе былі знойдзеныя парэшткі ахвяраў чырвонага тэрору ў Вялейцы
Трэба ўзгадаць, што першымі
вязнямі Вілейскага астрогу былі ўдзельнікі нацыянальна-вызвольнага паўстання
супраць расейскага самаўладдзя 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся
Каліноўскага. Затым у вязніцы сядзелі матросы з мяцежнага браненосца
“Пацёмкін”, выбітны дзеяч нацыянальнага Адраджэння Сымон Рак-Міхайлоўскі,
заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай і сусветна вядомы
навукоўца Барыс Кіт.
![Будынак былога Вілейскай турмы, дзе зараз месціцца анкалагічны дыспансэр Будынак былога Вілейскай турмы, дзе зараз месціцца анкалагічны дыспансэр](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_5_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак былога Вілейскай турмы, дзе зараз месціцца анкалагічны дыспансэр
А раніцай 23 чэрвеня 1941 году
— на другі дзень германа-савецкай вайны, спачатку забіўшы тых арыштантаў, каго
нельга было эвакуяваць, ад варот Вілейскай турмы ў дарогу смерці на Барысаў нкусаўцы
павялі вялізную калону вязняў. За 12 сутак шляху да Разані калона зменшылася на
142 чалавекі. Сярод тых, чые сляды згубіліся ў эвакуацыі, былі адзін з
кіраўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч і першы рэдактар
“Нашай Нівы” Аляксандр Уласаў.
![Ушанаванне забітых вязняў
Вілейскай турмы на Лясных могілках горада Ушанаванне забітых вязняў
Вілейскай турмы на Лясных могілках горада](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_7_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ушанаванне забітых вязняў Вілейскай турмы на Лясных могілках горада
Апроч таго, мы наведалі
старадаўнія Вілейскія габрэйскія могілкі, дзе ляжыць не адно пакаленне мясцовых
іудзеяў, якія 600 гадоў па-сяброўску жылі разам з беларусамі да той пары,
пакуль выжыўшых у Халакосце ад немінучай дэпартацыі ў сталінскі ГУЛАГ
выратавала смерць тырана 5 сакавіка 1953-га…
![Так выглядаюць старадаўнія
Вілейскія габрэйскія могілкі Так выглядаюць старадаўнія
Вілейскія габрэйскія могілкі](/img/v1/images/kurapaty_vjalejka_8_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядаюць старадаўнія Вілейскія габрэйскія могілкі
7 лістапада гарадскія
актывісты правялі талаку па ўпарадкаванню мясцовых габрэйскіх могілак.
Напрыканцы хацеў бы выказаць
шчырую ўдзячнасць усім тым, хто цёпла прыняў нас і нашу выставу ў Вілейцы, у
першую чаргу краязнаўцу і грамадска-палітычнаму дзеячу Аляксею Сюдаку і яго маці
– таленавітай паэтцы Надзеі Далёкай.
Вандроўкі выставы па краіне і
за яе межамі будуць працягвацца.
Фота аўтара