Выгадаваць пакаленне, якое не будзе ведаць рускай мовы, — задача №1
Расійска-ўкраінская вайна ў поўным сэнсе паказала, наколькі важным з'яўляецца пытанне аб роднай мове.
Справа ў тым, што рускія ў першую чаргу кідаюць у ваеннае пекла чачэнцаў («чурки» — паводле тэрміналогіі рускага фашызму), буратаў («узкоглазые» — па тэрміналогіі рускага фашызму), і іншыя не тытульныя нацыя імперыі. І гэта ёсць галоўны закон існавання імперыі — захапляць новую тэрыторыю і выкарыстоўваць яе ў тым ліку чалавечы рэсурс (як і культурны, тэрытарыяльны, тэхналагічны) дзеля захопу новай тэрыторыі.
Дык а прычым жа тут мова? А вось уявіце сабе чачэнца, які, напрыклад, ведае толькі сваю родную мову... З якой верагоднасцю ён пагодзіцца пайсці ваяваць за «рускі мір», калі нават рускай мовы не ведае? Ці якута, які ідзе ваяваць «за все русское», не ведаючы ні рускай мовы, ні яе літаратуры?
Такое малаверагодна. Такім чынам, мы павінны засведчыць цікавую думку, што няведанне рускай мовы — гэта не культурны недахоп, а мера па асабістай бяспецы чалавека і нават усёй нацыі. Такое няведанне значна зніжае шанц на тое, што чалавек калісьці памрэ на чарговай расійскай вайне за «вялікую імперыю».
Гэтую думку павінны будуць усвядоміць беларусы, і ў першую чаргу кожныя маці і бацька, якія гадуюць сваё дзіця. Бо ў іх інтарэсах, каб іх дзіця жыло доўга і шчасліва, а ў інтарэсах Незалежнай Беларускай дзяржавы, каб бацькі разумелі, ад якой небяспецы трэба берагчы будучых сыноў Беларусі.