Зміцер Захарэвіч: такой салідарнасці ў 2001-м не было
Апошні вечар зімы. Лагер абаронцаў Курапатаў. Цёпла, толькі каля дзясятай
вечару ўсхадзіўся вецер і народ стаў туліцца да бочак з вогнішчам. Скварчаць кілбаскі, грэецца гарбата.
![ljaszkevicz_kurapaty_12_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_12_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_12_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Я не была ў лагеры з ранку суботы, ездзіла на Палессе здымаць Масленку.
За гэты час акультураная пляцоўка паболела дзякуючы новым паддонам, з’явілася
сцэна, новыя намёты. Лагер выглядае лепш арганізаваным, акуратным.
![ljaszkevicz_kurapaty_4_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_4_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Часта падыходзяць мясцовыя жыхары. Адна жанчына прынесла тэрмас гарбаты,
тару паабяцала забраць ранкам, ідучы на працу. Назвала нумар кватэры і
запрасіла: “Заходзьце, калі што”. Другая прынесла каструлю з чымсьці гарачым,
верагодна, катлеты, я не паспела паглядзець.
![ljaszkevicz_kurapaty_19_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_19_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_19_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сярод абаронцаў — бард Зміцер
Захарэвіч. Ён удзельнічаў у васьмесячнай абароне Курапатаў у 2001-м.
— Скажыце, чым аднолькавая і адрозная абарона Курапатаў 2001-га і 2017 гадоў?
— Падабенства найперш у тым, што менавіта моладзь і тады, і цяпер стала ў авангардзе супраціву нават не тое што прававому бязмежжу, а, я б сказаў, блюзнерству ўладаў. Я сам у 2001-м быў прыкладна ў тым жа ўзросце, што і хлопцы, якія сёлета распачалі пратэст. Я і зараз не тое каб ужо сівы стары дзядзька, але ўсё ж значна старэйшы за ініцыятараў супраціву. Адрозненні ў тым, што сітуацыя тады значна даўжэй вырашалася ў параўнанні з тым, што мы назіраем цяпер. Мы бачым, што тэма Курапатаў загучала і ў дзяржаўных СМІ, да таго ж вельмі хутка пасля пачатку пратэсту.
У 2001-м, канечне, такога не было. Згуляла сваю ролю и тое, што кальцавая дарога — гэта ўсё ж сацыяльна значны аб’ект, яна патрэбная для інфраструктуры горада. Яе, безумоўна, трэба было перабудоўваць, рабіць сучаснай. І таму людзі, асабліва ад пачатку, ставіліся да пратэсту скептычна. У выніку кальцавая пабудаваная, але аднесеная далей ад мемарыялу, чым планавалася ад пачатку.
![ljaszkevicz_kurapaty_18_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_18_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_18_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Зараз
праблема будаўніцтва офіснага цэнтру пад вокнамі жылых дамоў закранула
непасрэдныя інтарэсы мясцовых жыхароў, зачапіла іх за жывое. Я не бяру пакуль
аспект маралі і закону, што пляцоўка была перададзена забудоўцу ў той час, калі
гэта яшчэ была ахоўная зона.
Акрамя
таго цяпер у нашай дзяржаве назіраецца глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс. А
2001-ы быў адносна “сытым” годам. Таму зараз пратэстны настрой у грамадстве
больш адчувальны. Мы гэта бачым праз падтрымку мясцовых, і не толькі мясцовых
жыхароў: прыносяць і прывозяць дровы, ваду, катлеты, тэрмасы з гарачай
гарбатай. Я не скажу, што ў 2001-м мы не мелі падтрымкі ад мясцовых людзей:
запрашалі памыцца, пабыць у цяпле, папіць гарбаты і пагутарыць. Але гэта былі
адзінкавыя выпадкі, падтрымка не мела такога масавага характару, як цяпер. Такой салідарнасці не было.
![ljaszkevicz_kurapaty_5_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_5_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_5_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Больш за
тое,19 красавіка намёт наш падпалілі. Адзін з абаронцаў, Алесь Поклад,
вельмі моцна абгарэў, трапіў у рэанімацыю. Мы здавалі для яго кроў, яму рабілі
перасадку скуры… Усё абышлося, твар не пацярпеў, хаця на целе засталіся сляды
ад апёкаў. У міліцыі справа аб падпале засталася вісяком, як і справы аб нападах
на абаронцаў, якія па аднаму позна вярталіся на аўтобус.
У 2001-м
мы стаялі 250 дзён, спадзяюся зараз усё вырашыцца раней. Можа, у мяне пэўная
эйфарыя, але веру, што ніякіх эксцэсаў гэтым разам не здарыцца. Галоўнае, каб тут
былі людзі, асабліва ўначы і ранкам, калі на будаўнічую пляцоўку можа вярнуцца
тэхніка. Таму прыходзьце!
![ljaszkevicz_kurapaty_1_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_1_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дамоў з
лагеру выпраўляюся на гадзіну пазней, чым планавала, вельмі ўжо ўтульна. Прыемна
проста прыйсці, пагутарыць з людзьмі, хоць неяк падтрымаць. Для ахвочых нешта
зрабіць праца заўжды знойдзецца: можна збіваць мэблю, парадкаваць ежу,
падкідаць дровы ў вогнішча.
![ljaszkevicz_kurapaty_2_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_2_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![ljaszkevicz_kurapaty_17_logo.jpg ljaszkevicz_kurapaty_17_logo.jpg](/img/v1/images/ljaszkevicz_kurapaty_17_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![kurapaty_ljaszkevicz_logo.jpg kurapaty_ljaszkevicz_logo.jpg](/img/v1/images/kurapaty_ljaszkevicz_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Алены Ляшкевіч