Журналіст НЧ — пераможца конкурса «Вольнае слова»
Пераможцы і лаўрэаты конкурса «Вольнае слова», які ўжо восем год ладзіць БАЖ, былі названыя 7 мая. Карэспандэнт «Новага Часу» Зміцер Галко стаў пераможцам у намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя творы».
![vol_sl_bast_karman_logo.jpg vol_sl_bast_karman_logo.jpg](/img/v1/news/full/vol_sl_bast_karman_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрась Карманаў і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец віншуюць пераможцаў конкурса
Па словах старшыні журы конкурса Юрася Карманава, ужо восем год у адзін з майскіх дзён арганізатары спыняюцца, каб азірнуцца назад, паглядзець, чым жыла незалежная беларуская журналістыка, як вытрымліваліся стандарты прафесіі. «Ёсць чым ганарыцца, бо беларускія журналісты — смелыя людзі, якія не баяцца быць а ні на ўкраінскай перадавой у Дэбальцава, а ні пісаць пра «Дразды-2», а ні ўздымаць тэму зніклых палітыкаў», — адзначыў Карманаў, сам выбітны беларускі журналіст.
Конкурс складецца з пяці намінацыяў — «Інфармацыйныя жанры», «Аналітычныя жанры», «Мастацка-публіцыстычныя жанры», «Журналісцкае расследванне», «Дэбют». Сёлета на конкурс было даслана каля 200 тэкстаў ад 70 аўтараў. У намінацыі «Мастацка-публіцычтычныя жанры за артыкул «Кібаргі» — хлопцы з суседняга двара» пераможцам журы назвала журналіста нашага выдання Змітра Галко. Узнагароду за Змітра атрымліваў галоўны рэдактар «Новага Часу»Аляксей Кароль.
![vol_slov_karol_logo.jpg vol_slov_karol_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vol_slov_karol_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэдактар "НЧ" Аляксей Кароль атрымаў дыплом за Змітра Галко
«Зміцер Галко быў не першы раз на той вайне, калі пісаўся гэты нарыс. Ён пачаў туды ездзіць яшчэ ад Майдана. І зараз ён цяпер ужо пад Марыупалем і чакае падзей. Пажаданне, каб гэтыя падзеі не адбыліся, — сказаў Аляксей Кароль. — Хвала і слава такім людзям, як Зміцер Галко ды іншыя беларускія незалежныя журналісты. Але дай Бог ім мірнай тэматыкі ў наступныя гады».
![vol_slova_kes1_tolpa_logo.jpg vol_slova_kes1_tolpa_logo.jpg](/img/v1/userfiles/images/vol_slova_kes1_tolpa_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналісты працуюць нават пад час уручэння прэмій
Пераможцамі ў іншых намінацыях сталі Зміцер Лукашук (Еўрарадыё) (Інфармацыйныя жанры), Павел Свярдлоў (часопіс «Таймер») (Аналітыка), Ягор Марціновіч (Наша Ніва) за журналісцкае расследванне. А лепшым дэбютанам журы назвала Рамана Стэфаненку — «Крычаў/Мінск 90s.by — мультымедыйны гістарычны праект».