Беларусы адпомсцілі ЗША за паразу на ЧС-2014

Беларуская хакейная зборная адпомсціла ЗША за паразу на чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску ў мінулым годзе. У Чэхіі на ЧС-2015 беларусы перамаглі зборную ЗША з лікам 5:2.



belarus_reuters150507_ixktm.jpg

Першы перыяд каманды згулялі 0: 0. Аднак у другім нашых «прарвала» — за 5 хвілін беларусы забілі адразу тры шайбы. Вызначыліся Кітараў, Волкаў і Гаўрусеў. Амерыканцы здолелі адыграць дзве шайбы, але потым двойчы адзначыўся Калюжны.

ЗША — Беларусь — 2:5.

Шайбы: 0:1 — Гаўрусеў (Лісавец, Шынкевіч, 21.11). 0:2 — Волкаў (С.Касціцын, 33.01). 0:3 — Кітараў (С.Касціцын, 36.06). 1:3 — Нелсон (Айкел, 37.21). 1:4 — Калюжны (А. Касціцын, Усенка, 41.15). 2:4 — Крюг (Айкел, 45.35). 2:5 — Калюжны (А. Касціцын, Лисовец, 48.23).

Пасля бліскучай перамогі над амерыканцамі на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі выйшла на першае месца ў групе В.

Становішча: Беларусь — 10 (4 гульні), ЗША, Расія — 9 (4), Славакія — 7 (4), Фінляндыя — 6 (3), Нарвегія — 3 (4), Данія — 1 (4), Славенія — 0 (3).

Сёння вечарам гуляюць Фінляндыя — Славенія (21.15).

У пятніцу: Славенія — Нарвегія, ЗША — Данія.

У суботу, 9 мая, матч Беларусь — Расія (13.15), у панядзелак матч з Фінляндыяй, у аўторак — з Нарвегіяй.

Наша Ніва