Экспертаў запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі «Максім Багдановіч: дыялог з часам»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Літаратурны музей Максіма Багдановіча правядуць адмысловую канферэнцыю, прысвечаную спадчыне вядомага беларускага паэта.
Міжнароднай навукова-практычная канферэнцыя «Максім Багдановіч: дыялог з часам» (асоба пісьменніка і яго творчасць у сусветным дыскурсе ХХ – ХХІ стст.) пройдзе 24 лістапада 2016 года і будзе прысвечана 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7 а).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з вывучэннем і інтэрпрэтацыяй розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.
Праблематыка канферэнцыі:
− феномен Максіма Багдановіча ў нацыянальным і сусветным кантэксце;
– творчая спадчына М. Багдановіча і літаратурны працэс ХХ–XXI стст. (паэзія, проза, крытыка, публіцыстыка);
– мова твораў Максіма Багдановіча і сучасная моўная прастора: традыцыі, дыялог, канфлікт;
– міжкультурная камунікацыя: роля М. Багдановіча ў галіне перакладу; праблемы перакладу твораў М.Багдановіча;
− найноўшыя тэатральныя, музычныя і мастацкія інтэрпрэтацыі твораў М. Багдановіча;
– музеі Максіма Багдановіча: культурна-гістарычныя традыцыі, стратэгіі дзейнасці, інавацыі.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі:
— даклад – да 10 хвілін;
— паведамленне – да 5 хвілін.
Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, украінская.
Аб удзеле ў канферэнцыі варта паведаміць да 10 лістапада 2016 года.
Праграма канферэнцыі будзе складзена шляхам экспертнага адбору. Крытэрыі для адбору: адпаведнасць тэматыцы канферэнцыі, навуковая і практычная значнасць, навізна. У выпадку ўключэння даклада ў праграму канферэнцыі аўтару будзе даслана персанальнае запрашэнне. Таксама варта ўказаць аўдыёвізуальныя сродкі, неабходныя для выступлення.
Праезд і пражыванне будуць пакрывацца за кошт накіроўваючага боку.
Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Навукова-метадычны савет пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да выдання. Патрабаванні да афармлення тэксту даклада: да 5 старонак камп’ютэрнага набору (шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,0) у электронным варыянце і раздрукаваным выглядзе.
Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок – назва даклада. Праз інтэрвал друкуецца тэкст са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі: [1, с. 12]. Спіс літаратуры даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і імя, імя па бацьку, навуковая ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Заяўкі з пазнакай “Канферэнцыя” дасылаць на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча,
7а
Кантактны мэйл: maksimbagdanovich@gmail.com
Каардынатар канферэнцыі — Запартыка Марына Міхайлаўна + 375 (17) 334 07 61