ЗША назвалі ўмовы для перагляду санкцый супраць Беларусі
ЗША гатовы перагледзець санкцыі супраць Мінска пры паляпшэнні сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека, заявіў журналістам прадстаўнік дзярждэпартамента Марк Тонар, каментуючы парламенцкія выбары ў Беларусі.

«Гэтыя санкцыі прывязаныя да пытанняў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Калі Беларусь прыме істотныя крокі ў гэтых галінах, ЗША разгледзяць пытанне аб прадастаўленні чарговага палягчэння рэжыму санкцый. Сёння я пакуль ні пра што такім не магу абвясціць», — сказаў Тонер.
«Мы бачылі некаторыя паляпшэнні, і гэта дазваляе нам паступова павышаць нашы зносіны з Беларуссю, але мы да гэтага не прыйшлі. Мы працягваем бачыць пазітыўныя моманты», — сказаў Тонер.
Раней у Дзярждэпе адзначылі «паляпшэнні» на мінулых парламенцкіх выбарах у Беларусі, але паўтарылі, што па-ранейшаму не лічаць іх сумленнымі і дэмакратычнымі.
Напярэдадні выбараў павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі на сустрэчы з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай заявіў, што ЗША прымуць да ўвагі даклад БДІПЧ АБСЕ і «іншыя крыніцы, вартыя даверу», пры ўласнай ацэнцы выбараў і пры разглядзе пытання аб санкцыях у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў гэтай восенню.
Паводле Наша Ніва