Тыдзень беларускага мыслення распачнецца 16 верасня
Ужо заўтра ў 19:00 у прасторы «Корпус 8» (пр. Машэрава, 9) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё «Тыдня беларускага мыслення». У межах «Тыдня», які пройдзе з 19 па 25 верасня, адбудуцца дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў.
Праграму можна паглядзець тут.
Адкрые «Тыдзень беларускага мыслення» выставай «Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення». Вядзе імпрэзу філосаф Валянцін Акудовіч. Удзельнічаюць стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Таццяна Вадалажская, Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Санько, Таццяна Шчытцова.
Да сустрэчы!