У Гомелі невядомы абмяняў у банку выведзеныя з абароту польскія злотыя

У Гомелі невядомы мужчына ў філіяле ААТ «Белаграпрамбанк» здзейсніў абмен выведзеных з абароту польскіх злотых на беларускія рублі. За 6,5 тыс. pдадзеных злотых ён атрымаў Br3,2 тыс. паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

belki.jpg

Пасля было ўстаноўлена, што прадастаўленыя ім для абмену грашовыя купюры несапраўдныя, так як выйшлі з абароту падчас дэнамінацыі яшчэ ў 1995 годзе. Міліцыя паведамляе прыкметы мужчыны: рост 155-160 см, на выгляд 40-45 гадоў, цёмныя валасы. На ім былі чорныя чаравікі, цёмныя штаны, клятчастая кашуля зялёна-белага колеру, сонцаахоўныя акуляры. Пры сабе меў пакет чорнага колеру.
Праваахоўныя органы звяртаюцца па дапамогу да жыхароў Гомеля і рэспублікі: калі вам штосьці вядома пра асобу або месцазнаходжанне дадзенага грамадзяніна, просьба паведаміць па тэлефоне 8 (0232) 75-22-28 або 102.
Паводле БелТА