У Гомелі пройдзе беларускамоўны фестываль для дзяцей
Фестываль для дзяцей ад Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і гуртка «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 18 верасня ў тайм-клубе «Флэт».
Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 10 год разам з бацькамі. У праграме фестываля выстава ілюстрацый да казак ад Алега Боклага і дзяцей, аквагрым з беларускімі сымбалямі, майстар класы па спевам ды вырабу лялек, выступ гомельскага фолк-фэнтэзі гурта «Млын сонца», сюрпрызы і шмат іншых цікавостак.
Пачатак аб 11.00, мерапрыемства будзе доўжыцца да 13.00 у тайм-клубе «Флэт» (вул. Савецкая, 124).
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 9089162 (Алеся)
Паводле nashkraj.info