Гульні, у якія гуляюць людзі. Беларусь на экране камп'ютара
Калі камусьці вельмі хочацца перафарматаваць рэальнасць, можна паспрабаваць зрабіць гэта ў камп'ютарнай гульні — цяпер мы ёсць нават там.
![Беларусь цяпер ёсць нават у камп'ютарных гульнях Беларусь цяпер ёсць нават у камп'ютарных гульнях](/img/v1/images/15_72_logo.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусь цяпер ёсць нават у камп'ютарных гульнях
Індустрыя камп’ютарных гульняў развіваецца з кожным годам усё хутчэй, ахоплівае шмат тэм і падзей. Беларусь не застаецца ўбаку — ёсць гульні пра беларускія цягнікі, Лукашэнку і спробы пабудаваць дэмакратычную краіну ў лічбавай прасторы. «PALATNO» расказвае пра тры гульні, звязаныя з Беларуссю.
Love in Belarus
Гульня «Love in Belarus» выйшла летам 2021 года. У распрацоўшчыка «Taxincrease» ёсць і іншыя гульні, адна з іх, дарэчы, называецца «Каханне з Кадыравым».
Падзеі гульні «Love in Belarus» адбываюцца ў Беларусі. Як пішуць распрацоўшчыкі, апошні дыктатар Еўропы Аляксандр Лукашэнка адчайна трымаецца за ўладу і нікому не хоча яе аддаваць, але ўсё гэта праз каханне. Лукашэнка з сынам хаваюцца ў рэзідэнцыі падчас пратэстаў беларусаў, што ўспыхнулі пасля чарговых сфальсіфікаваных выбараў. На дапамогу яму прыходзіць жанчына-дыпламат з суседняй таталітарнай краіны.
![Скрыншот з гульні «Love in Belarus». Крыніца: palatno.media Скрыншот з гульні «Love in Belarus». Крыніца: palatno.media](/img/v1/images/2_701.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з гульні «Love in Belarus». Крыніца: palatno.media
Гулец павінен будзе справіцца з унутрыпалітычным крызісам: узяць сітуацыю ў краіне пад свой кантроль ці ўстаць на шлях дэмакратызацыі і лібералізацыі. Жанр гульні — казуал. Гульня спалучае ў сабе класічны геймплэй JRPG (паджанр камп’ютарных гульняў, у якіх ёсць развіты сюжэт з нечаканымі паваротамі) і пакрокавую баявую сістэму.
У «Love in Belarus» можна атрымліваць унутрыгульнявыя дасягненні, ці «ачыўкі»: пасябраваць з сабакам, сустрэць Навальнага, стаць лепшым бацькам (ці даведацца больш пра сямейныя гульні) і шмат іншых. А яшчэ гульня мае больш за дзясятак станоўчых водгукаў.
Гульня платная, на зніжцы каштуе два з паловай долары. Больш інфармацыі пра гульню — па спасылцы.
Глядзіце таксама
![Адрадзі ВКЛ: топ-5 камп’ютарных гульняў па гісторыі Беларусі Адрадзі ВКЛ: топ-5 камп’ютарных гульняў па гісторыі Беларусі](/img/v1/images/mount___blade._ohnjom_i_meczom.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Trainz Route: Belarusian Woodland
У 2019 годзе выйшла гульня «Trainz Railroad Simulator». У ёй гулец можа кіраваць безліччу цягнікоў, паравозаў, дызельных і электрычных лакаматываў. Можна нават стварыць сваю асабістую чыгунку з нуля, адрэдагаваць убудаваныя маршруты або пракаціцца па маршрутах цягнікоў у Еўропе, Амерыцы, Азіі.
Час ад часу для гульні выходзілі DLC, ці гульнявыя дадаткі. Адзін з такіх дадаткаў тычыцца беларускай тэматыкі — «Trainz Route: Belarusian Woodland».
![Скрыншот з гульні «Trainz Route: Belarusian Woodland». Крыніца: palatno.media Скрыншот з гульні «Trainz Route: Belarusian Woodland». Крыніца: palatno.media](/img/v1/images/3_627.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з гульні «Trainz Route: Belarusian Woodland». Крыніца: palatno.media
Беларускі дадатак пераносіць гульца ў 1970-я гады. Гулец можа пабачыць некалькі буйных чыгуначных станцый, мноства цягнікоў. Агульная працягласць чыгуначнага маршруту — 90 кіламетраў. Распрацоўшчыкі ўключылі ў гульню ў якасці падарунка паравоз CO17-1171. У свеце гульні беларускі сцяг у гэтыя гады ў Беларусі — бел-чырвона-белы.
Гульня «Trainz Railroad Simulator» платная — 35,70 долараў. Аднак, каб пагуляць у беларускі дадатак, трэба будзе даплаціць яшчэ 17 долараў. Больш інфармацыі пра гульню — па спасылцы.
Глядзіце таксама
![Пяць гадоў таму набыў моц Дэкрэт Лукашэнкі №8 "Аб лічбавай эканоміцы" Беларуская IT-сфера. Падзенне аднаго цуду](/img/v1/images/7b70b341d9e294cfe618b8cb92650b38.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Сімулятар Беларусі: прэвентыўны ўдар»
Рэліз гульні яшчэ не адбыўся, але распрацоўшчыкі абяцаюць выхад зусім хутка. У распрацоўшчыка «Talentless Person Games» гэта ўжо другая гульня. Сюжэт першай базіраваўся на жыцці ў расійскай турме.
«Сімулятар Беларусі» будзе даступны ў рускай лакалізацыі і англійскай. Жанр — стратэгія.
![Скрыншот з гульні «Сімулятар Беларусі». Крыніца: palatno.media Скрыншот з гульні «Сімулятар Беларусі». Крыніца: palatno.media](/img/v1/images/4_585.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з гульні «Сімулятар Беларусі». Крыніца: palatno.media
У гульца ў распараджэнні будуць рэсурсы цэлай краіны, галоўная задача — кіраваць гэтымі рэсурсамі і застацца ва ўладзе. Гульцу трэба будзе падавіць пратэсты апазіцыі, прадухіліць сабатаж заходніх шпіёнаў (у гульні называюць іх імёны — гэта Нік і Майк) і падрыхтаваць карту з чатырма пазіцыямі, каб паказаць свету, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад.
Больш інфармацыі пра гульню — па спасылцы.