Леанард Коэн — знакаміты пісьменнік, паэт, аўтар і выканаўца песень — памёр ва ўзросце 82 гады 7 лістапада. Прапануем вам некалькі песняў Коэна, якія былі ў свой час перакладзены на беларускую мову Андрэем Хадановічам.
ЗНАКАМІТЫ СІНІ ПЛАШЧ (Famous blue raincoat)
Чацьвертая ранку, трыццатага сьнежня.
Як ты пажываеш? Нішто? Ну, канешне.
Узімку ў Нью-Ёрку далёка да раю,
Ды ўвечар на Клінтан-стрыт музыка грае.
Я чуў, ты будуеш патроху жытло сабе недзе ў пустэчы,
Ня знаеш, як жыць, але, веру, усё памятаеш. Дарэчы,
У Джэйн
ёсьць
пасма тваіх валасоў:
На згадку мінулых часоў
Ты ёй падарыў, як сышоў…
Ці напраўду сышоў?
Апошняга дня выглядаў як стары ты,
Падраў на плячы сіні плашч знакаміты,
Хадзіў на вакзал сустракаць цягнікі,
Ды зь Лілі Марлен разьмінуўся такі.
Ня ведалі вы, што аскепкаў ня склеіць і ёй:
Хоць вернецца, будзе – ужо нічыёй.
Помню, як
ты
ружу трымаў у зубох,
Як цыган, краў, што мог.
Толькі й ты быў ня Бог…
Яна шле прывітаньне.
Ды што тут казаць, што тут скажаш, мой браце,
Калі забіваюць браты?
Я ўсё дараваў, я прыпомню наўрад ці,
Я рады, што зь ёю быў ты.
А паклічам вярнуцца – ці я, ці яна:
Ведай, спаць будзе вораг, жонка будзе адна.
І яшчэ. Знаеш, дзякуй табе: больш няма
Страху ў ейных вачах – я стараўся б дарма.
Але
ёсьць
пасма тваіх валасоў:
На згадку мінулых часоў
Ты ёй падарыў, як сышоў –
Заўсёды твой,
Коэн.
1971
ІДЗЕ ВАЙНА (There is a War )
Ідзе вайна між багачом і жабраком,
паміж кабетай і мужчынам.
Ідзе вайна між тым, хто грозіць кулаком,
і тым, хто кажа: ні пры чым ён.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Зьбірай валізку.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Вайна ўжо блізка.
Я ім кажу: “Са мной каханка і дзіцё”.
Яны ў адказ: “Ня трэба казак!”
Яна заплача: “Ім пляваць на пачуцьцё”.
Я растлумачу: “Абавязак”.
А ты чаму ня йдзеш на вайну? Пасьцель – для хворых.
фцф
ВР
Тут http://belisrael.info/?p=8403 нават пераклад Трампа на бел. мову ёсць :)