Падручнік беларускай літаратуры: што (не) чытаюць сёньняшнія школьнікі
Беларускую адукацыю непазьбежна будзе чакаць карэнная перабудова пасьля атрыманьня ўлады дэмакратычным лідэрам. Мы зьвярталі ўвагу, якой прапагандай кормяць дзяцей на ўроках гісторыі, а сёньня паглядзім, што знаходзіцца ў падручніку літаратуры Беларусі за 11-ю клясу.
Па задуме аўтараў падручніка, школьнікі пасьля сканчэньня курса літаратуры павінны выйсьці ў дарослае жыцьцё з пэўнымі ведамі і ўласным досьведам знаёмства з роднымі паэтамі і пісьменьнікамі.
На першай жа старонцы, у разьдзеле «Ад аўтараў» знаходзім наступны ўрывак:
Складана ўявіць, што не знайшлося ў беларускіх творцаў за ўсе часы якой-кольвек цытаты, якая прыдалася б у дадзеным выпадку. Як жа без расейскага філёзафа ў беларускай літаратуры. Пра сусьветна вядомага — таксама цікавы падыход.
У 11-й клясе дзеці праходзяць беларускую літаратуру ад 1960-х гадоў да нашага часу. Дзейны падручнік пабачыў сьвет у 2021 годзе. Як вы лічыце, ці сустрэнем мы там першую ляўрэатку нобэлеўскай прэміі з Беларусі? Адказ будзе ніжэй. Распачынаецца падручнік клясычным чынам — Іванам Шамякіным і разборам яго твора «Сэрца на далоні». А сьледам і Андрэя Макаёнка.
Каб школьнікі добра ўяўлялі, аб кім яны будуць зараз чытаць, аўтары падручніка пакідаюць наступны сказ:
Пасьля гэтага варта было б дадаць: «Дзеці, без БРСМ і партыі — нікуды».
Васіль Быкаў
Геній мастацкага слова за сваё жыцьцё шматкроць трапляў у аб’ектывы фотакамэраў, але ў падручніку ў 2021 годзе стаіць яго здымак з чырвоным сьцягам на пінжаку. Сапраўды, не бел-чырвона-белы ж даваць.
Пра Быкава пішуць так:
Адкажыце сабе, што ўзьнікае ў галаве, калі думаеш пра Васіля Быкава? Герой сацыялістычнай працы ці адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту?
Разам з тым самі аўтары падручніка пакідаюць сабе папрок ад народнага пісьменьніка яго цытатай:
Пра апошні этап творчасьці пісьменьніка нацадзілі наступнае:
Тут вучням зусім не абавязкова даведацца, у сувязі з чым ці нават кім Васіль Быкаў быў вымушаны пакінуць радзіму. Не даведаюцца школьнікі і пра апавяданьні, у якіх галоўны герой марыць забіць прэзідэнта.
Разьдзел пра Ўладзімера Караткевіча напісаны надзвычай удала, у гэтым выпадку можна толькі выказаць падзяку.
Нядаўна спачылы драматург Алесь Дудараў здолеў атрымаць такую фармулёўку:
Не дадаць не адняць.
Сканчвае разьдзел беларускай літаратуры 1960-1990-х гадоў Міхась Башлакоў, падпісаны як вядомы паэт. Паэт, быць можа, для некага і не благі, спрачацца ня будзем. Аднак кідаецца ў вочы поўная адсутнасьць згадак Уладзімера Някляева.
Апошнюю частку падручніка складае агляд сучаснай беларускай літаратуры, то-бок апошнія 30 гадоў. Наш з вамі час, перыяд незалежнасьці і росквіту мноства выбітных творцаў.
Хто ж, па вэрсіі аўтараў падручніка, уваходзіць у «пантэон» сучаснай літаратуры?
Не пакінулі без увагі аўтары падручніка і літаратурныя часопісы. Праўда звыкламу лідэру ў гэтай галіне «Дзеяслову» не знайшлося месца, чытаем:
Саме сабе прысуд і напісалі. Выяўляюць бягучую сітуацыю.
Пазнаёмілі школьнікаў і з захопам будынку Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, праўда ў дастаткова цікавым выглядзе:
Пра разгром найстарэйшай пісьменьніцкай арганізацыі ці наяўнасьць PEN-цэнтру пазначыць забыліся.
Пра лукашэнкаўскі збор аматараў пакрэмзаць на паперы аўтары падручніка з захапленьнем пішуць:
Літаратары спрэс суперзоркі. Мы пацікавіліся біяграфіяй апошняга, пазначанага ў падручніку творцы — Анатоля Зэкава.
З 1980 да 1982 году Анатоль Зэкаў — слухач Вышэйшай камсамольскай школы пры цэнтральным камітэце Ўсесаюзнага ленінскага камуністычнага саюзу моладзі (Масква). У Менску працаваў інструктарам аддзелу прапаганды і агітацыі цэнтральнага камітэту Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі. У 1991 годзе завочна скончыў Інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня Камуністычнай партыі Беларусі. Палітоляг. Аўтар тэкстаў гімнаў лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжу.
Ідзем далей
Тамада добры, і конкурсы цікавыя.
Падзякуем аўтарам за Алеся Разанава і Яўгенію Янішчыц (праўда, і яна памерла 35 гадоў таму, а ўсё ў сучасную літаратуру трапляе). Верагодна імёны сучасных выбітных паэтаў проста не зьмясьціліся на старонцы падручніка, і іх запісалі ў «і інш.».
Дзівосным чынам узгадкі ў падручніку беларускай літаратуры заслужыў і Адам Глёбус. Мы прывядзем поўную цытату, якая раскрывае паэта і пісьменьніка:
Прабачце, спадар Адам, гэта амаль усё. Ёсьць яшчэ адна:
Шаноўнаму маладзейшаму Глёбусу на сёньня 64 гады.
Стан вучэбнага дапаможніка можаце ацаніць самастойна
Далей школьнікаў 11-й клясы знаёмяць з «навінкай» у літаратурным працэсе, праўда ананімнай:
Цікава, ці захаваліся яшчэ ў гістарычных фільмах згадкі пра пэйджары. Ці аўтары падручніка памятаюць, у якім годзе мусілі нарадзіцца тыя, хто будзе чытаць гэта ў 2023-м?
Адказ на пытаньне, ці даведаюцца школьнікі пра Сьвятлану Алексіевіч — ні паўсловам не даведаюцца.
Як ня будзе ў праграме падручніка пад рэдакцыяй аўтараў З. Мельнікавай і Г. Ішчанкі такіх творцаў як:
Ева Вежнавец, Альгерд Бахарэвіч, Анатоль Сыс, Вальжына Морт, Андрэй Хадановіч, Марыя Мартысевіч, Віктар Марціновіч, Уладзімер Някляеў, Уладзімер Арлоў, Павал Касьцюкевіч, Вольга Бабкова, Валерыя Кустава і шматлікіх іншых.