Мастацтва як спосаб размаўляць са светам: беларускі стварылі новую платформу для арт-праектаў

У сённяшніх умовах Беларусь пашыраецца не ўглыб сябе, а звонку, па-за межамі геаграфічнай прасторы, і асабліва актыўна гэтае пашырэнне заўважнае ў лічбавай прасторы: ад буйных праектаў кшталту «Новай Беларусі» да прыватных ініцыятыў у розных сферах. Сёння мы раскажам пра новую платформу для творчых людзей.

Беларусы стварылі новую арт-платформу. Фота: instagram.com/maramora.platform

Беларусы стварылі новую арт-платформу. Фота: instagram.com/maramora.platform


«Maramora» — куратарская мастацкая платформа, створаная беларускамі. Яна прапаноўвае аўтарскія курсы, лекцыі, тэксты, інтэрв'ю і іншыя адукацыйныя фарматы.

Сярод праектаў платформы — практыкі мастакоў, якія спрачаюцца з цэнзурай, курс аб сучасным мастацтве, які дазволіць людзям ствараць мастацкія працы ў гэтай рэчаіснасці, праекты, якія даследуюць асабістыя межы, досвед бізнесаў, што актыўна падтрымліваюць і фарміруюць арт-супольнасць у розных краінах.

«Maramora» — новае беларускае слова, якое створана ад слоў «мара» і «мора», як мара пра вялікую і непадпарадкаваную стыхію.

1_700.png


Зараз у стваральнікаў платформы ёсць магчымасць прапанаваць публікацыі для маладых аўтараў (мастакоў, фатографаў, пісьменнікаў). Можна даслаць свой праект на maramora.info@gmail.com для публікацыі. Працоўныя мовы — любыя зручныя: беларуская, англійская і іншыя. Кожны месяц на платформе будзе з'яўляцца новы курс.
Напрыклад, зараз даступны курс «Сучаснае мастацтва як крэатыўны метад», які пашырыць успрыманне навакольнага свету, дазволіць па-новаму глядзець на мастацтва і рэагаваць на яго. Гэта таксама добрая магчымасць расслабіцца і атрымаць асалоду ад творчага працэсу без аніякай неабходнасці адпавядаць чаканням мастацтвазнаўцаў або куратараў. Акрамя таго, гэта шанц атрымаць практычныя навыкі, якія можна прымяніць ва ўласных творчых занятках.





Сачыць за навінамі можна на сайце «Maramora» або ў Інстаграме.