Суцэльны кайф «Be Free»
Гэты матэрыял — хутчэй падзяка арганізатарам рок-фэста «Be Free», чым паўнавартасная інфармацыя. Бо невядома, як перадаць атмасферу фэсту. На ім трэба было быць.
І, шчыра кажучы, я даўно не атрымліваў такога адрэналіну і драйву на музычных фэстах.
«Як даехаць?»
Гэты матэрыял — хутчэй падзяка арганізатарам рок-фэста «Be Free», чым паўнавартасная інфармацыя. Бо невядома, як перадаць атмасферу фэсту. На ім трэба было быць.
І, шчыра кажучы, я даўно не атрымліваў такога адрэналіну і драйву на музычных фэстах.
«Як даехаць?»
Дарэчы, шмат хто з арганізатараў фэсту зараз абмяркоўвае будучую пляцоўку для «Be Free» наступнага года. Лепшае месца, чым Чарнігаў, прыдумаць складана. Гэта маё меркаванне. Бо
даехаць на фестываль было надзвычай проста. Па-першае, туды ходзіць шмат цягнікоў. Па-другое, з Гомеля ў Чарнігаў можна дабрацца і маршруткай. І, шчыра кажучы, з Мінска туды даехаць прасцей, чым у
той жа Львоў ці Луцк.
Гэтым разам пляцоўкай «Be Free» было выбрана маляўнічае месца паміж Цэнтральным гарадскім паркам культуры і адпачынку Чарнігава і турыстычным комплексам, у які ўваходзяць аж тры
гатэлі. «Бранск», «Прафсаюзная» і «Прыдзеснянская». Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб усе даведаліся, што нумар у гатэлі ў пакоі на трох
каштуе каля 7 еўра, а кватэру ў Чарнігаве можна зняць на суткі за 120–150 грывен. Пры курсе 11 грыўняў за еўра, і па 8 — за долар, гэта не так ужо шмат.
Адзіная хіба — тое, што там, у гатэлях, ёсць толькі кропкі доступу Wi-Fi, але няма інтэрнэт-кавярань. Пагадзіцеся, не кожны едзе на рок-фэст з ноўтбукам. Таму, напляваўшы на гатэлі ды іншыя
дасяжныя цывілізаваным людзям прылады, можна было засяліцца ў намётавым мястэчку: 5 долараў за два дні. Гэта, дарэчы, было значна зручней, чым гатэль. Канешне, новая нязручнасць: няма дзе
падзарадзіць мабільны тэлефон. Але навошта ён патрэбны, калі ў гатэлі «Бранск» няма магчымасці набыць украінскую сім-картку?
А вось кайфу ад «спілкавання» з людзьмі самых розных краінаў і розных поглядаў было значна больш. Таму ў далейшым мой выбар — толькі намётавае мястэчка.
І канцэрты, канцэрты, канцэрты
Дарэчы, вялікі дзякуй таксама партнёрам фестывалю, асабліва мэрыі Чарнігава, якая ўзяла фэст пад свой патранат. Вялікая сцэна з вольным доступам. І намётавае мястэчка недалёка ад сцэны, што
немалаважна. Дарэчы, жывучы там, на канцэрты можна было і не хадзіць. Адзінае, у тым выпадку, калі ты хочаш на свае вочы пабачыць выканаўцаў. Таму што і так усё было нармальна чуваць.
Казаць, што выступы гуртоў былі файныя — гэта значыць, не сказаць нічога. Варта адзначыць, што нават Вольга Самусік, вакалістка гурту «TARPACH», проста сарвала голас,
падпяваючы іншым гуртам. Адзначу толькі файныя выступы «B:N:», «Partyzone», «Pomidor/OFF», «ZNICH», французскага
«Vladivostok»... На другі дзень абсалютна ўразіла маладая зорка чарнігаўскай рок-сцэны Лена Іванова. Адзначыў бы таксама «LitvinTroll». А пра ветэранаў беларускага
року гурт «ULIS» я ўжо не кажу.
І, канешне, хэдлайнеры фэсту — «Ляпис Трубецкой», і «Воплі Відоплясова». Вось гэтыя ўжо выклаліся больш, чым я мог разлічваць. «Ляпісы»,
здаецца, выканалі ўсё, што маглі выканаць, у тым ліку шмат чаго з альбомаў «Маніфест» і «Капітал». Не абышлося, канешне, і без «Belarus Freedom».
А «Воплі» таксама пастараліся на славу. Усё вядомыя песні былі выкананыя. Дарэчы, па звестках арганізатараў, фестываль наведвалі па 15 тысяч чалавек штодзённа.
І варта таксама адзначыць Аляксандра Памідорава, які гэтыя канцэрты вёў. Два дні на сцэне — гэта не жартачкі.
Ахова
На вышэйшым узроўні — гэта тое, што я магу сказаць пра ахову фэсту. Я не ведаю, дзе ўзяліся такія добразычлівыя і прыязныя людзі. І адкуль такіх набіраюць ва ўкраінскую міліцыю.
Вы можаце ўявіць сабе маёра беларускага АМАПу, які дапамагае маладым людзям на фэсце ўначы падтрымліваць агонь у вогнішчы? Хаця вогнішча, шчыра кажучы, і прадугледжана не было. Вы ўяўляеце сабе маёра
беларускага АМАПу, які паўночы сядзіць з моладдзю і падпявае пад гітару песні Цоя, «Чайф», «ДДТ», Майка Навуменкі? Я ўяўляю сабе іншых беларускіх амапаўцаў,
— з дубіналам і імкненнем забараніць нават тое, што дазволена.
А вось маёр украінскай міліцыі з намі прасядзеў паўночы ля вогнішча, спяваючы разам песні. Для яго галоўнае, што ўсе людзі адэкватныя, што ніхто не п’яны і не буяніць. Таму, я ўпэўнены, з
намі ён адпачываў такім жа чынам, як адпачывалі і мы.
Тое ж адносіцца і да ўнутранай аховы фестывалю. Сваю справу яны выконвалі ад пачатку і да канца. Але ж ніякіх праяваў агрэсіі з іх боку не было. І гэта, між іншым, таксама стварала атмасферу
братэрства, калі розныя людзі з рознымі поглядамі мірна ўжываюцца, як у адным калектыве.
Дастаткова толькі сказаць, што ў намётавым мястэчку амаль побач суіснавалі намёты са сцягам «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» і з чырвона-чорным сцягам анархістаў. Тут, у
Беларусі, яны адно аднаго недалюбліваюць, а на фэсце ў Чарнігаве — калі ласка, амаль разам.
Сам Чарнігаў
Варта адзначыць, што і сам Чарнігаў — цудоўнае месца для блукання па горадзе. Здавалася б, ён надзвычай кампактны і вельмі маленькі. Але гэта не так. Там шмат цудоўных месцаў для любога
адпачынку, і кошты дастаткова прымальныя па беларускіх мерках. За 20–25 грыўняў можна было даехаць амаль у любую кропку горада на таксоўцы (а пра курсы я ўжо казаў). Да таго ж, людзі там
вельмі адкрытыя і надзвычай гасцінныя.
“Казацкая царква, яна ж Кацярыненская на беразе Дзясны ўражвае. Купалы гэтай царквы — пяць штук — збудаваныя так, што ўсе пяць будзе бачна з якога заўгодна
пункту. У свой час у гэту царкву хадзіў на службу Францішак Багушэвіч, калі перахоўваўся ад пераследу як удзельнік паўстання 1861–1863 гадоў. Таксама ў Чарнігаве ёсць вуліца Францішка
Багушэвіча. Дарэчы, існавала яна яшчэ і ў савецкія часы.
Стары Чарнігаў першапачаткова быў не на месцы цяперашняга, а крыху далей, у раёне Болдзінай Гары. Непадалёк ёсць і курган Князя Чорнага. Увогуле, Чарнігаў — горад курганоў, большасць якіх не
раскапаныя і да сёння. Блізка — Антоніевы пячоры. Калі хто быў у Кіеўскай Пячорскай лаўры, уяўляе, што гэта такое. Для наведвання адкрыты чатыры ярусы, але колькі іх на самай справе
— ніхто не ведае. Пячоры капалі ад Х і па канец ХІХ стагоддзя. Спускацца туды небяспечна — наўпрост можна заблукаць і на паверхню не выйсці.
Побач з Антоніевымі пячорамі — царква ў Яру ХІІ стагоддзя. Яна практычна не перабудоўвалася. Непадалёк — Троіцка-Ільлінскі кляштар ХІІ–ХVІІІ стагоддзя, але ён дастаткова
моцна перароблены. Хаця і перабудова была праведзена яшчэ ў часы расійскай імператрыцы Кацярыны. Дарэчы, там можна залезці на званіцу — адтуль выдатныя краявіды Чарнігава. Далей —
Елецкі Успенскі кляштар з бажніцай ХІІ стагоддзя.
Пятніцкая царква ХІ–ХІІ стагоддзя — акурат за Драмтэатрам. Неатынкаваная, з чырвонай цэглы, збудаваная паводле візантыйскага праекту. Такіх цэркваў было толькі тры. Дзве былі
разбураныя, але чарнігаўская захавалася амаль без зменаў.
І назад
Шчыра кажучы, з гэтага цудоўнага горада не аднаму мне не хацелася з’язджаць. Шмат хто казаў пра тое, што, як толькі заробіць грошы, зноў рване ў Чарнігаў. Проста так: папіць піва, паблукаць,
падзівіцца на мясцовыя краявіды. Бо за палову дня ўсё гэта было прагледзець немагчыма. Давялося бегаць у тэмпе, і дзякуй украінскім сябрам, якія паказалі горад.
Дарэчы (зноў дзякуй арганізатарам!), для тых, хто не з’ехаў увечары ў нядзелю, у панядзелак у першай палове дня маглі правесці экскурсію з экскурсаводам.
Застаецца спадзявацца, што наступны фэст сапраўды пройдзе ў Чарнігаве. Бо гэта добра, зручна і сапраўды файна.
Аднак самае галоўнае — гэта тое, што ў мяне, як, здаецца, у любога чалавека, які там быў, з’явілася шмат новых сяброў. Як з украінскага боку, так і з беларускага. Сапраўды, з
людзьмі, з якімі начамі спяваеш песні, спіш у адным намёце, немагчыма не пасябраваць. Асабліва калі яны такія — нармальныя і адэкватныя, без моцных комплексаў і замарочак.
P.S. Дарэчы, украінцы выдатна разумеюць беларускую мову. Як і рускую. А я ў мяне дагэтуль украінскі акцэнт. Мне хочацца сказаць «друзі» замест «сябры»,
«прывіт», замест «прывітанне», «як що будэ» замест «калі»... Так што вандроўка на такі фестываль — гэта яшчэ і добры
выпадак паднавіць веданне ўкраінскай мовы. А ўлічваючы, што там былі гурты з Францыі і Польшчы, — яшчэ французскай, польскай і англійскай.
Фотарэпартаж Арсенія Пахомава