Святлана Алексіевіч — фаварыт на атрыманне Нобеля ў літаратуры, «Новая газета» — прэміі міра

Букмекерскія кантроры пачалі прыём ставак на атрыманне Нобелеўскіх прэміі ў галіне літаратуры і міра. Перавага ў рэйтынгах букмекераў не азначае безумоўную перамогу, але найчасцей узнагарода дастаецца камусьці з першай дзясяткі падобных спісаў.
 



aleksiewicz170815_ngu3v.jpg

У літаратуры на дадзены момант лідзіруе 67-гадовая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч. Стаўкі на яе перамогу прымаюцца з каэфіцыентам 5 да 1.

nn.by__img_w640d4_phot_db0e8d0986341bc69e94a398c9732153.jpeg

Шматгадовы фаварыт Нобелеўскай прэміі Харукі Муракамі на дадзены момант знаходзіцца на другім месцы. Калі паставіць на японца адзін даляр, то ў выпадку яго перамогі можна атрымаць шэсць даляраў.

nn.by__img_w640d4_phot_c868a137240b37042830cd810fea1a51.jpeg

Нарэшце на трэцім месцы кеніец Нгугі Ва Тхіёнга. Летась ён лічыўся абсалютным фаварытым букмекерскіх кантор, але прэмія дасталася французу Патрыку Мадыяно, які быў толькі чацвёртым у спісах прэтэндэнтаў. Стаўкі на Тхіёнга на дадзены момант складаюць 7 да 1.

Высокімі шанцы ацэньваюцца ў амерыканцаў Філіпа Рота і Кэрал Джойс Оўтс, сірыйца Адоніса, албанца Ісмаіла Кадарэ, нарвежца Ёна Фосэ, карэйца Ко Уна, аўстрыйца Петэра Хандке.

Што тычыцца Нобелеўскай прэміі міра, то сёлета тут з’явіўся абсалютна новы фаварыт, які не фігураваў у падобных спісах папярэднія гады.

mussie-zerai170815-zyagh.jpg

Гэта каталіцкі святар з Эрытрэі Мусі Зэраі, якія апошнія гады жыве ў Швейцарыі. Гэты чалавек апошнія дваццаць гадоў ратуе афрыканскіх бежанцаў, што шукаюць прытулку ў Еўропе. Дзякуючы яму, тысячы людзей змаглі захаваць сабе жыццё, плывучы на хісткіх лодках праз Міжземнае мора. Стаўкі на Зэраі прымаюцца з каэфіцыентам 5 да 1.

nn.by__img_w611d4_phot_3b861e61f4fe7d35bd666839447ded0b.jpeg

Задушэнне палітычных свабод у Расіі спрычынілася да таго, што незалежная «Новая газета» з’яўляецца адным з найбольш імаверных прэтэндэнтаў на Нобеля. Стаўкі на яе прымаюцца 6 да 1.

nn.by__img_w606d4_phot_c1ab5b3dc88a1a2ff4c4831c6d63426d.jpeg

На трэцім месцы кангалезскі доктар Дэніс Муквеге — заснавальнік бальніцы для ахвяраў сэксуальнага гвалту. Летась ён атрымаў прэстыжную праваабарончую прэмію Андрэя Сахарава.

Сярод астатніх фаварытаў Папа Францішак, арганізацыі Iraq Body Count project і Japanese people who conserve Article 9, Эдвард Сноўдэн, дацкі журналіст Флемінг Роўз, палітвязень з Саудаўскай Аравіі Раіф Бадаві, старшыня ААН Пан Гі Мун.

Зміцер Панкавец, nn.by