Выйшаў «Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)»

500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання пісьменнік, перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай, габрэйскай і блізкаўсходняй культурай, гісторыяй і палітыкай.

vokladka_11.jpg

Кніга “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)”, якая выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”, складаецца з пятнаццаці эсэ, у якіх звабныя для аўтара (і чытачоў) старазапаветныя эпізоды з прабацькамі, прарокамі, царамі і царыцамі дасціпна разглядаюцца аўтарам. Павал Касцюкевіч шукае адказы на пытанні, якія да яго ў беларускім літаратурным свеце ніхто не толькі не фармуляваў пісьмова, а нават у думках мець іх лічыў за страшную крамолу. Ну напрыклад:
• Ці расла ў Эдэме бульба?• Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы?• Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва?• Чаму грамадзянін БНР паэт Хаім-Нахман Бялік так і не адрадзіў біблійны іўрыт?• Што агульнага ў «Песні песняў» зь «Песняй пра зубра»? А ў царыцы Эстэр з Ефрасінняй Полацкай?
Набыць кнігу можна ў кнігарні “Логвінаў” (Незалежнасці 37а) і на bookstore.lohvinаu.by
Паводле прэс-рэліза