«Фіяска». Пашынян адмовіўся падпісаць выніковую дэкларацыю АДКБ

Прэм'ер-міністр Арменіі не захацеў падпісваць дэкларацыю АДКБ, бо саюзнікі не далі «выразнай палітычнай ацэнкі» «агрэсіі» Азербайджана. Пяскоў заявіў, што Пашынян трактуе працу АДКБ у гэтым пытанні як «фіяска».

paszynjan_rian.jpg

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян адмовіўся падпісваць дэкларацыю па выніках саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), а таксама дакумент наконт сумесных мераў па аказанні дапамогі Арменіі. Іх праекты «недастаткова дапрацаваныя, і ў гэтым выглядзе, з усёй павагай, я не гатовы падпісаць гэтыя дакументы», заявіў Пашынян на пасяджэнні ў сераду, 23 лістапада, адзначае «Нямецкая хваля».

Сваю адмову Пашынян патлумачыў адсутнасцю ў АДКБ «выразнай палітычнай ацэнкі» «агрэсіі» Азербайджана супраць тэрытарыяльнай цэласнасці Арменіі. «Засмучае, што... да сённяшняга дня нам не ўдалося прыйсці да рашэння па нагоды рэакцыі АДКБ на агрэсію супраць Азербайджана Арменіі. Гэта наносіць велізарную шкоду іміджу АДКБ як унутры нашай краіны, так і за яе межамі», — падкрэсліў кіраўнік армянскага ўрада, заклікаўшы саюзнікаў дыпламатычным шляхам садзейнічаць «неадкладнаму і безумоўнаму вываду азербайджанскіх войскаў з суверэннай тэрыторыі» Арменіі.


Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пазней заявіў, што прэм'ер Арменіі схільны трактаваць «як фіяска» працу АДКБ ва ўрэгуляванні канфлікту паміж Ерэванам і Баку. «Гэта пункт гледжання армянскага боку, гэта права армянскага боку так расцэньваць сітуацыю», — дадаў Пяскоў.

Нагадаем, канфлікт у Нагорным Карабаху паміж удзельніцай АДКБ Арменіяй і Азербайджанам неаднаразова даходзіў да стадыі ўзброеных сутыкненняў.



У сярэдзіне верасня 2022 года Ерэван заявіў, што ўзброеныя сіла Азербайджана адкрылі агонь па тэрыторыі Арменіі. Нікол Пашынян звярнуўся па дапамогу да АДКБ і непасрэдна да Расіі ў рамках двухбаковага дагавора. На пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі было вырашана накіраваць у Арменію місію з-за абвастрэння сітуацыі на армяна-азербайджанскай мяжы. У Ерэване многія засталіся незадаволеныя такой рэакцыяй, палічыўшы яе недастатковай.

Дамова аб калектыўнай бяспецы мае на ўвазе, што яе падпісанты засведчылі, што будуць пазбягаць узброеных канфліктаў паміж сабой і абараняць адзін аднаго ад знешніх ворагаў. За гэты час некалькі краін — Азербайджан, Грузія і Узбекістан — паспелі выйсці з дамовы. Зараз у АДКБ уваходзяць Арменія, Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Беларусь. Удзельнікі дамовы не раз выказвалі сумневы ў эфектыўнасці функцыянавання АДКБ.