Лукашэнка быў гатовы абмяняць Пачобута на Латушку — былы польскі міністр

Былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрв’ю Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся з яго ўдзелам адносна вызвалення з беларускай калоніі палітвязня Анджэя Пачобута.

Фота НАУ

Фота НАУ

Былы міністр нагадаў, што пасля абвяшчэння прысуду Андрэю Пачобуту Польшча памежны пераход у «Баброўніках». Умовай яго адкрыцця было вызваленне Пачобута, аднак рэжым Лукашэнкі выступіў з сустрэчнай прапановай.

«Гэта было заахвочваннем да перамоў, — цытуе экс-міністра «Наша Ніва». — Мы пачалі перамовы, таемныя перамовы з беларускім рэжымам. З іх боку была зразумелая толькі ўмова — «вы аддайце нам [Паўла] Латушку», аднаго з дзеячаў беларускай апазіцыі, які стала жыве ў Польшчы, якога рэжыму завочна асуджанага на некалькі дзясяткаў гадоў турмы, «на наступны дзень мы вам перадамо Пачобута». Відавочна, што не маглі праводзіць такія перамовы».

Нагадаем, напярэдадні ў медыя разыйшоўся пост Марыюша Каміньскага ў сацсетцы Х, у якім былы чыноўнік таксама распавядаў пра палітзняволенага журналіста і перамовы з Мінскам наконт яго вызвалення.


Глядзіце таксама

«Перамовы аб абмене палоннымі паміж Расіяй і Захадам працягваліся не менш за паўтара года. Як каардынатар спецслужбаў, я вёў перамовы з амерыканцамі па гэтым пытанні. Я прапанаваў перадаць расійцам арыштаванага намі ў лютым 2022 года агента ГРУ Паўла Рубцова па прозвішчы Пабла Гансалес, а Польшчы — Анджэя Пачобута, асуджанага ў Беларусі да 8 гадоў пазбаўлення волі, і расійца, які мае карту, асуджанага да 12 гадоў лагера за супрацоўніцтва з польскімі службамі. Каманда Туска аддала расійцам іх самага каштоўнага агента наўзамен, нічога не атрымаўшы. Ганьба!»

Крытыка дзеючага ўрада з боку Каміньскага выкліканая тым, што ён быў міністрам у папярэднім кабінеце, сфарміраваным партыяй «Права і справядлівасць». У кастрычніку мінулага года «ПіС» прайграла выбары і перайшла ў апазіцыю.

1 жніўня 2024 года адбыўся абмен зняволенымі паміж Расіяй і заходнімі краінамі. Расія правяла самы маштабны абмен зняволенымі з ЗША і шэрагам іншых краін з часоў Халоднай вайны. У абмене, разам з Масквой і Вашынгтонам, прынялі ўдзел таксама Германія, Славенія, Польшча, Нарвегія і Беларусь, у якой да смяротнага пакарання па сфабрыкаванай справе прысудзілі нямецкага грамадзяніна Рыка Крыгера. У Расію з заходніх краін былі экстрадаваныя 10 грамадзян, у тым ліку двое дзяцей зняволеных. Масква ў сваю чаргу вызваліла і перадала 16 чалавек, у тым ліку шэраг палітзняволеных. Абмен адбыўся ў Анкары.