Пры Радзе Еўропы плануюць стварыць орган па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла рэзалюцыю аб стварэнні пастаяннай групы або органа па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адной з яго задач будзе маніторынг становішча мігрантаў, бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку з нашай краіне.

fasaoaixmaiyfdp.jpeg

«Парламенцкая асамблея занепакоеная разгортванай сітуацыяй гібрыдных нападаў з боку беларускіх уладаў, якая прыводзіць да ўзмацнення міграцыйнага ціску на мяжы Беларусі з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Тым больш трывожна, што гэта было арганізавана беларускімі ўладамі ў адказ на санкцыі Еўрапейскага Саюза супраць Беларусі, уведзенымі за грубыя парушэнні правоў чалавека. Асамблея асуджае любое выкарыстанне дзяржавамі мігрантаў, бежанцаў і просьбітаў прытулку ў палітычных мэтах», — гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на сайце ПАРЕ.

Асамблея адзначыла, што тэндэнцыя да абмежавання права на пошук прытулку расце, і асудзіла яе, у тым ліку і практыку адцяснення мігрантаў і просьбітаў прытулку ў трэція краіны, дзе патрэбы ў міжнароднай абароне не могуць быць гарантаваныя.

У ПАРЕ нагадалі пра абавязацельства краін-членаў выконваць прынцып невыдварэння і забарону на калектыўную высылку замежнікаў. Таксама рэзалюцыя заклікае аказаць дапамогу Латвіі, Літве і Польшчы для абароны мігрантаў.

Асамблея заклікае ўлады Беларусі спыніць выкарыстоўваць мігрантаў і садзейнічаць іх паездкам у Беларусь пад ілжывай падставай турызму, несці за іх адказнасць згодна міжнароднаму праву і супрацоўнічаць з Латвіяй, Літвой і Польшчай, а таксама з ЕС па пытаннях трансгранічных дамоўленасцей для вырашэння сітуацыі з міграцыяй.

ПАРЕ таксама заклікала ўлады Латвіі, Літвы і Польшчы прадастаўляць падтрымку мігрантам і гарантыі для забеспячэння правоў чалавека і выкарыстоўваць затрыманне толькі ў крайніх выпадках.

У падтрымку рэзалюцыі было аддадзена 58 галасоў, а супраць — 15.

Паводле reform.by.