Ірак будзе садзейнічаць вяртанню мігрантаў з літоўска-беларускай мяжы
Іракскі ўрад будзе працаваць над вяртаннем на радзіму мігрантаў, якія затрымаліся на літоўска-беларускай мяжы. Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра Федэральнага міністэрства па справах перамяшчэнняў і міграцыі Карым Нузры, піша NOT.
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/migrants_in_hungary_2015_aug_018.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
Паводле інфармацыі прадстаўніка ведамства, на мяжы зараз
знаходзяцца 275 іракскіх грамадзян, у тым ліку 14 сем'яў, якія размешчаны ў 29
лагерах для бежанцаў. Ён паведаміў, што планы Міністэрства па аказанні ім
дапамогі ўключаюць назіранне за ўмовамі, у якіх яны знаходзяцца, і спрыянне ў добраахвотнай
рэпатрыяцыі.
Паводле reform.by.