ЕС і Польшча: Дзеянні беларускага рэжыму павінны атрымаць цвёрды адказ

І Варшава, і Брусель згодныя, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕС.

Фота: Прэс-служба Падляскага аддзела польскіх памежнікаў

Фота: Прэс-служба Падляскага аддзела польскіх памежнікаў

У Варшаўскім аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна 30 верасня адбыліся перамовы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыўша Каміньскага і камісаркі ЕС па ўнутраных справах Ілвы Ёхансан.

Галоўная тэма перамоў — міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы.

6 кастрычніка ў Польшчу прыбудзе дэлегацыя Камісіі ЕС па міграцыі і ўнутраных справах, каб працягнуць перамовы аб бяспецы на мяжы, — паведаміла ў Twitter камісарка Ёхансанпра адну з дамоўленасцей, дасягнутых з польскім калегам.

«Мы згодныя ў тым, што дзеянні Беларусі павінны атрымаць рашучы адказ краін-чальцоў ЕС», – напісаў міністр Марыуш Каміньскі.

Ён паведаміў, што перадаў Ілве Ёхансан свежую інфармацыю пра сітуацыю на мяжы і запэўніў яе, што Польшча прадстаўляе міжнародную абарону тым, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай, і што польскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з агенцтвам Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў «Frontex».

І Варшава, і Брусель згодныя, што рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае мігрантаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў ЕС.

Паводле звестак МУС Польшчы, памежная варта зарэгістравалі ўжо больш за 10 тысяч спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.

Паводле www.polskieradio.pl