RFERL: Лукашэнка перажыў 2020-ы год, але што будзе ў 2021-м?

Пасля прыходу да ўлады ў 1994 годзе Лукашэнка выкарыстоўваў кантраляваныя «выбары» і іншыя рычагі ў яго распараджэнні для падаўжэння свайго кіравання, а таксама стрымлівання або знішчэння супернікаў. У некаторых выпадках, цалкам магчыма, «знішчэнне» было літаральным паводле меркавання тых, хто падазрае яго ў датычнасці да знікнення палітычных апанентаў.

1600415365_4386.jpg


Прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 9 жніўня для 66-гадовага былога старшыні калгаса не былі выключэннем, — піша Radio Free Europe / Radio Liberty. Найбольш перспектыўным супернікам забаранілі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы, а некаторых нават кінулі за краты. На самай справе ў турме апынуліся ўсе акрамя аднаго альтэрнатыўнага кандыдата, якога ў Мінску лічылі бяспечным.

Святлана Ціханоўская збірала ўсе вялікія натоўпы з набліжэннем выбараў. Аднак, афіцыйныя вынікі сказалі, што яна набрала толькі 10% галасоў, а 80% сышлі Лукашэнку. У вачах многіх беларусаў гэта была абсурдная хлусня. Таму яны выйшлі на вуліцы. Многія з іх ужо былі раз’юшаныя тым, як урад звяртаецца з COVID-19. Бальніцы былі дрэнна абсталяваныя для барацьбы з пандэміяй каронавіруса, якую Лукашэнка назваў «масавым псіхозам».

1605306790_6226.jpg


Сотні тысяч людзей выходзілі на пратэсты ў Мінску, а таксама ў Брэсце і Гродна на працягу многіх месяцаў. І гэта самая вялікая хваля дэманстрацыі незадаволенасці ў Беларусі за час незалежнасці ад СССР. За выступ супраць «апошняга дыктатара Еўропы» Лукашэнкі многія заплацілі высокі кошт. Тысячы людзей арыштавалі, сотні збілі на вуліцах і ў аддзяленнях міліцыі. Было зафіксавана шмат выпадкаў катаванняў. Некалькі чалавек загінулі ў выніку падаўлення пратэстаў.

Ці бачаць беларусы, многія з якіх за сваё жыццё не ведалі іншага прэзідэнта Беларусі, сейсмічныя змены ва ўладзе ў 2021 годзе?

Відавочна, Лукашэнка робіць стаўку на так званых «сілавікоў», якія захоўваюць яго рэжым і змагаюцца з дэманстрантамі. 29 кастрычніка Лукашэнка зрабіў тры важныя кадравыя змены. Кіраўнік МУС Юрый Караеў, яго намеснік генерал Аляксандр Барсукоў і сакратар Савета бяспекі генерал Валерый Вакульчык сталі паўнамоцнымі прадстаўнікамі прэзідэнта ў Гродне, Мінску і Брэсце адпаведна. Ва ўсіх гэтых гарадах пратэсты самыя маштабныя.

Гэтыя «пасланцы» Лукашэнкі маюць задачу не толькі здушыць дэманстрантаў, але і сачыць за мясцовымі адміністрацыямі — уключаючы губернатараў. Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка OSW Center for Eastern Studies Каміля Клісіньскага, гэта прыкмета таго, што апарат кантролю і рэпрэсій становіцца больш жорсткім. 19 лістапада Лукашэнка павысіў кіраўніка аднаго з аддзелаў МУС Мікалая Карпянкова да намесніка міністра з паўнамоцтвамі кіраваць сіламі ведамства.

1604155176_1627.jpg


У верасні Карпянкоў трапіў на відэа, на якім было відаць, як ён выбівае дзверы кавярні ў Мінску, у якім удзельнікі пратэстаў спрабавалі схавацца ад службаў бяспекі. Ён таксама падтрымаў намеснік кіраўніка МУС Генадзя Казакевіча, калі той 12 кастрычніка выказаў гатоўнасць страляць у грамадзянскіх на вуліцах.

«Калі яны супраціўляюцца, мы выкарыстоўваем зброю. Мы гуманна выкарыстоўваем зброю супраць іх уключна з агнястрэльнай», — сказаў Карпянкоў.

На думку навуковага супрацоўніка Wilson Center у Вашынгтоне Кенета Ялавіца, лёс Лукашэнкі цяпер у значнай ступені залежыць ад гэтых асоб.

«Калі службы бяспекі, разведка і армія будуць і далей лаяльнымі, ён, цалкам магчыма, перажыве наступны год. Але ён будзе значна слабейшым і залежым ад Расіі», — сказаў Ялавіц, які ў 1990-х гадах быў амбасадарам ЗША ў Беларусі.

Цяпер гэтая падтрымка сілавікоў здаецца цвёрдай, хаця пэўныя расколіны ў ёй усё ж з’явіліся. Па словах Яўгена Юшкевіча, які раней быў старэйшым следчым у беларускай міліцыі, а цяпер знаходзіцца ў Літве, па стане на першае снежня па меншай меры 350 афіцэраў праваахоўных органаў звольніліся ў знак пратэсту.

1598535606_2683.jpg


Экспэрт у службах бяспекі Расіі ды іншых постсавецкіх краін Марк Галеаці правёў паралель з Украінай і спробамі здушыць пратэсты падчас Еўрамайдана.

«Праславуты атрад “Беркут” публічна прызнаў, што тыя, хто даўжэй за ўсё заставаўся верны рэжыму ў 2014 годзе, адчулі адсутнасць іншага выбару, акрамя як бегчы ў Расію ці ў Данбас. А тыя, хто своечасова перайшоў на другі бок, змаглі “адрачыся” і пазбегнуць сур'ёзных праблем», — адзначыў эксперт.

У Беларусі, тым часам, былі заўважаныя некалькі былых афіцэраў «Беркута» на службе ў рэжыму.


Адносіны з Масквой

Адносіны Лукашэнкі з Масквой ужо шмат гадоў перажываюць праблемы. І яны пагоршыліся яшчэ больш пасля таго, як беларускі аўтакрат у снежні 2019 года адмовіўся ад большай інтэграцыі паміж Расіяй і Беларуссю ў адпаведнасці з пагадненнем за 1999 год. Раз’юшаны Крэмль спачатку спыніў, а затым скараціў танныя пастаўкі энерганосьбітаў для Мінска.

Але на фоне пратэстаў Лукашэнка кінуўся вінаваціць NATO і Захад у арганізацыі крызісу. Ён пачаў прасіць дапамогу ў Пуціна, які, урэшце, адправіў у Менск сваіх прапагандыстаў на замену беларускіх журналістаў сумнеўнай лаяльнасці. Акрамя таго, расійскі прэзідэнт загаварыў аб магчымай ваеннай і паліцэйскай падтрымцы, а таксама аказаў 1,5 мільярда долараў дапамогі.

Расія дала грошы. Пры гэтым, з той сумы, якую Беларусь атрымала 500 мільёнаў долараў у кастрычніку вярнуліся назад у кішэню Масквы за даўгі перад «Газпромам».

«Лукашэнка трапіў у пастку, калі ў жніўні і верасні вырашыў звярнуцца да Уладзіміру Пуціну за дапамогай», - сказаў дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў у Мінску Арсень Сівіцкі.

Крэмль дамагаецца змены Канстытуцыі Беларусі. Гэтыя змены павінны аслабіць уладу прэзідэнта, але не дзеля дэмакратыі. Масква хоча такім чынам падрыхтаваць сыход Лукашэнкі.

«Мэта — аслабіць пазіцыі Лукашэнкі і прымусіць яго правесці датэрміновыя выбары без яго ўдзелу», — растлумачыў Клісінскі.

У сваю чаргу, Ялавіц мяркуе, што Лукашэнка зможа разлічваць на кароткатэрміновую падтрымку Крамля, карыстаючыся страхам у самой Расіі.

«Масква пакуль будзе падтрымліваць яго, паколькі яна баіцца самой ідэі аб сапраўдным поспеху масавых рухаў. Але яна будзе шукаць надзейную замену. У Маскве не хочуць выкарыстоўваць грубую сілу ў Беларусі, бо гэта настроіць насельніцтва супраць Расіі», — сказаў былы дыпламат ЗША.

Паводле УНІАН, пераклад НЧ