У Еўрапарламенце назвалі фікцыяй рэферэндум па Канстытуцыі Беларусі
Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Бедронь і пастаянны дакладчык ЕП па Беларусі Аўштравічус заклікалі да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў у краіне, паведамляе www.dw.com.
![Адна з удзельніц пратэстаў у Мінску з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, верасень 2020 года Адна з удзельніц пратэстаў у Мінску з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, верасень 2020 года](/img/v1/images/60266665_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адна з удзельніц пратэстаў у Мінску з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, верасень 2020 года
Ва ўмовах ціску, які аказваецца ўладамі Беларусі на грамадзянскую супольнасць і іншадумцаў, магчымы рэферэндум па змене Канстытуцыі краіны нельга будзе лічыць выказваннем свабоднай волі беларусаў. Гэта вынікае з апублікаванай у аўторак, 1 лютага, сумеснай заявы кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Роберта Бедроня і пастаяннага дакладчыка Еўрапарламента па Беларусі Пятраса Аўштравічуса.
Падставай для заявы сталі апошнія даныя беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна", згодна з якім колькасць палітычных зняволеных у Беларусі ў студзені 2022 года перавысіла 1000 чалавек. "Гэтая злавесная мяжа з'яўляецца прамым следствам нястомнага падаўлення рэжымам Лукашэнкі іншадумства, якое толькі ўзмацнілася пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года", —канстатуюць еўрапейскія палітыкі.
![Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі заклікаў ЕС прадугледзець санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі заклікаў ЕС прадугледзець санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў](/img/v1/images/pyatras_aushtryavichyus.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Яны нагадваюць, што "жахлівыя ўмовы ўтрымання пад вартай", а таксама шматлікія выпадкі жорсткага абыходжання і катаванняў у адносінах да беларусаў, якія выступілі супраць уладаў, былі старанна задакументаваныя.
"Больш за 40 адвакатаў былі незаконна пазбаўленыя ліцэнзій за тое, што яны выконвалі сваю працу — прадстаўлялі апазіцыйных дзеячаў або зняволеных, а больш за 300 няўрадавых арганізацый былі адвольна "ліквідаваныя" рэжымам, які спрабаваў здушыць голас грамадзянскай супольнасці", — гаворыцца ў дакуменце.
"У гэтым змрочным кантэксце мы не можам не разглядаць любы магчымы канстытуцыйны рэферэндум як фікцыю, якая не адлюстроўвае дэмакратычную волю беларускага народа", — падкрэсліваюць аўтары заявы.
![Польшча. Мэр-гей і вядзьмарка Польшча. Мэр-гей і вядзьмарка](/img/v1/userfiles/images/robert_bedron.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На думку Бедроня і Аўштравічуса, першым крокам на шляху да вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі павінна стаць безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў у краіне. "Да таго часу мы будзем прыкладаць усе намаганні, каб дамагчыся справядлівасці для ахвяр рэпрэсій і прыцягнення да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека", — паабяцалі еўрапаліты