«Нармальная практыка». Забяспечваць «грамадскі парадак» на выбарчых участках будуць дружыннікі
Падчас «рэферэндуму», які мае адбыцца, падтрымліваць цішыню і «грамадскі парадак» на выбарчых участках будуць сілавікі і дружыннікі.

Пра гэта распавёў старшыня ЦВК Ігар Карпенка і назваў «нармальнай практыкай»:
«МУС будзе забяспечваць грамадскі парадак традыцыйна на ўсіх участках для галасавання. Акрамя гэтага, дамовіліся, што работнікі органаў унутраных спраў могуць прыцягваць добраахвотныя народныя дружыны.
Гэта нармальная практыка, і, натуральна, яны будуць забяспечваць ахову грамадскага правапарадку як у перыяд датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень», — паведаміў Ігар Карпенка.
