Алесь Рамановіч: Змены ў Канстытуцыю нічога станоўчага ўладам не дадуць
Рэферэндум–2022. «Рэжым разлічвае на тое, што правядзенне рэферэндуму здыме вастрыню сацыяльна-палітычных пытанняў», — мяркуе праваабаронца з Пінску Алесь Рамановіч.
Алесь Рамановіч адзначыў у каментары «Радыё Рацыя», што змены ў Канстытуцыю нічога станоўчага ўладам не дадуць:
— У большасці грамадства ўжо няма даверу да гэтай улады ўвогуле. Людзі запужаныя, і большасць людзей проста ў роспачы. І таму да вынікаў гэтага рэферэндуму людзі будуць ставіцца скептычна. Таму асабліва станоўча гэта не паўплывае. Менавіта, калі разглядаць гэта з боку даверу народа да ўлады.
Электаральная кампанія ў Беларусі ўжо пачалася з фармавання тэрытарыяльных
выбарчых камісій, у якія не патрапіў ніводны чалец апазіцыйных партый ці
незалежны прадстаўнік грамадскага сектара.