Куды дайшлі лісты з маркамі слуцкіх паўстанцаў?

27 лістапада 1920 году распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 году, але партызанскія атрады прадаўжалі змаганне яшчэ некалькі гадоў. 



sciah101217.jpg

Ужо 1 снежня з’явіліся першыя паштовыя маркі “Часовай Рады Случчыны”. Якім чынам яны выдаваліся? Як выкарыстоўваліся? У якія куткі свету дайшлі лісты з “Пагоней” і літарамі “Ч. Р. Сл.”?

Рада Случчыны праіснавала ад 15 лістапада 1920 г. да 20 студзеня 1921 г. З архіўных дакументаў Беларускай Народнай Рэспублікі вынікае, што першыя маркі Рэспублікі былі выпушчаныя 1 снежня 1920 г. Пра іх філатэлісты ведалі даўно, і пісалі розныя выданні Польшчы, ЗША.

Упершыню слуцкія маркі з’явіліся ў нашай краіне дзякуючы намаганням вядомага беларускага філатэліста Льва Коласава яшчэ ў канцы 1990-х гг. (набытыя ў Польшчы).

“Беларускім філатэлістам (ва ўсякім разе многім з іх) факт існавання марак Надзвычайнай рады Случчыныбыў проста невядомы, — пісаў Леў Коласаў. — Хаця ў філатэлістычным свеце пра гэтыя маркі вядома даўно. У 1921 годзе ў часопісе “Polski Filatelista” быў змешчаны артыкул аб слуцкім выпуску, а ў 1935 годзе аб гэтым выданні паведамлялася ў манаграфіі “Польскія паштовыя знакі”(”Polskie znaki pocztowe”). У пасляваенны перыяд у 1966 годзе гэтая манаграфія была выдадзена зноў у дапоўненым і ўдакладненым выглядзе. У IV томе “ППЗ” у раздзеле “Varia” (“Рознае”) пра слуцкі выпуск паведамлялася тое ж самае, што і ў 1935 годзе”

Паводле ўспамінаў сябраў Рады, штаб брыгады, як і сама Рада Случчыны, знаходзіўся ў 1920 годзе ў вёсцыГрыцэвічы Слуцкага павета (да 15 снежня). Верагодна, гэты населены пункт і стаў месцам выпуску марак.

Лічыцца, што ўсяго было надрукавана 200 слуцкіх марак коштам 50 грошаў і каля 20 асобнікаў наміналам 25 грошаў. Тыя ж архіўныя дакументы паведамляюць, што на 1921 г. іх засталося толькі тры камплекты, астатнія згарэлі. Беларускі філатэліст  Валянцін Баціеўскі сцвярджае, што мэтай выпуску марак, паводле сведчання аднаго з сябраў Рады Случчыны, была аплата дастаўкі лістоў адрасатам у межах Слуцкага павета. На жаль, да гэтага часу не знойдзена якіх-небудзь дакументаў, што пацвярджаюць выкарыстанне гэтых марак з паштовымі мэтамі на Случчыне.

Тым не менш можна сцвярджаць, што падчас Слуцкага збройнага чыну 1 снежня 1920 г. штабам Беларускай слуцкай брыгады для сваіх паштовых патрэбаў былі выкарыстаныя польскія маркі, на якіх была зробленая ручная наддрукоўка наміналу, Пагоні і літараў “Ч. Р. Сл.” (Часовая Рада Случчыны).


budzma.by__wp_content_uplo_e07a373df69606c561946c641162e82b.jpeg
budzma.by__wp_content_uplo_76a119c667d30b1c8ebab9f7a13dc673.jpeg
budzma.by__wp_content_uplo_b3c0ce0d0154dae66e24c00298cc21a5.jpeg
budzma.by__wp_content_uplo_18a51c17a4922b59e7b5496e117bcdff.jpeg

budzma.by__wp_content_uplo_c5207daa269d3ddcc1198422e2dd7e71.jpeg

Ручная наддрукоўка на польскіх паштовых марках 1919 г.

На польскім сайце stamps-pl.com прадавалася паштоўка з гашанымі маркамі Слуцкага паўстання, дасланая зБаранавіч у Варшаву.


budzma.by__wp_content_uplo_38c74ea6a0aeb69073ccdd5b2bedc7de.jpeg

Дасюль вядомыя толькі два паштовыя адпраўленні з маркамі Рады Случчыны. Паштовая картка Баранавічы — Вільня ад 21 студзеня 1921 (2 маркі агулам на 75 грошай ці, па польскім намінале, 20 грошаў). А таксама заказны ліст Баранавічы — Лейпцыг ад 23 студзеня 1921 (4 польскія маркі і 2 з наддрукоўкаю на 75 грошаў; тут яны прысутнічаюць у выглядзе дадатковых налепак).

budzma.by__wp_content_uplo_96aa864ddc4898ea32b2deac26f495cf.jpeg

У пачатку 1990-х гг. у Чыкага філатэлістам Багданам Павуком быў выдадзены каталог “Беларусь”, дзе змешчаная інфармацыя пра Слуцкія маркі. І ў польскіх выданнях, і ў каталогу Б. Павука наддрукоўка “Ч. Р. Сл.” расшыфроўваецца як “Надзвычайная Рада Случчыны” (Nadzwyczajnа, Chrezwychajna Rada Slucchyny), што недакладна. Правільна: “Часовая Рада Случчыны”, што адпавядае надпісу на пячатцы Рады.

budzma.by__wp_content_uplo_afc8061ba10b31f1026d61a7c8bae1a4.jpeg

Слуцкія маркі — сведкі і ўдзельнікі падзеяў Слуцкага збройнага чыну — павінныя заняць пачэсная месца сярод першых беларускіх марак!

budzma.by