
Фота: ByMedia.net.
У лістападзе 1920 года ўзброеныя падраздзяленні, сфармаваныя на Случчыне пераважна з сялян, выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада пачаліся баі паўстанцаў (а іх было ад 5 да 10 тысяч чалавек) з пераважаючымі сіламі бальшавікоў.
Случчакі змагаліся да канца снежня 1920-га, калі адступілі на тэрыторыю, якую кантралявалі польскія войскі. Частка паўстанцаў яшчэ некалькі гадоў партызаніла ў родных мясцінах супраць савецкіх уладаў.

Слуцкія ўлады дазволілі Партыі БНФ правесці 28 лістапада ў горадзе дэманстрацыю і мітынг да Дня герояў. У 14.30 удзельнікі збяруцца каля будынку Слуцкага краязнаўчага музея. Больш падрабязна гл. тут. КХП-БНФтаксама атрымала дазвол на вулічную акцыю з нагоды Дня герояў. Яна пройдзе 29 лістапада ў Капыльскім, Салігорскім раёнах і Слуцку.