Фанаты "Гомеля" заявілі, што ў Слуцку іх збівалі байцы АМАПу

Фанаты ФК "Гомель" заявілі, што ў Слуцку іх збівалі, абражалі байцы АМАПу. Здарэнне адбылося 21 лістапада падчас матчу 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі.



daj1bugsjqg.jpg

Як інфармуе сайт belultras.by, у сярэдзіне другога тайма на гасцявым сектары з'явілася расцяжка "Нідзе не згінем", запалілі страбаскопы, з'явіўся дым, паляцелі петарды. Пасля гэтага да іх падыходзіла група АМАПаўцаў у поўнай амуніцыі, са шчытамі і дубінкамі, аднак нічога не рабіла. У канцы матчу яны суправадзілі каля 50 фанатаў "Гомеля" ў аўтазак, а пасля — у слуцкі РАУС.

Хлопцы, якія былі ў аўтазаку, сцвярджаюць, што па дарозе іх збівалі, ім пагражалі, абражалі. У РАУС іх усіх знялі на відэа, прымушалі паказваць малюнкі на майках, татуіроўкі. У фанатаў забіралі мабільныя тэлефоны, з якіх выдаляліся некаторыя здымкі.

Праз некалькі гадзінаў усіх фанатаў "Гомеля" адпусцілі. На аднаго з іх быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Нагадаем, нядаўна адбывалася сустрэча кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола і МУС. Абмяркоўвалася якраз праблема ўзаемаадносінаў праваахоўнікаў і фанатаў.

euroradio.fm__sites_default_f_507b6c1353ce04c49c2aca68aec577c4.html

euroradio.fm__sites_default_f_d726c9dc5e3ce734408104c8ae519ddb.html

euroradio.fm__sites_default_f_426bc2bc682c642d7ed34e569a30e189.html


euroradio.fm

Фота: kurjer.info