Сяргей Зікрацкі: «Калі дачцэ споўнілася 14, прынёс ёй Крымінальны кодэкс»
Сяргей Зікрацкі — вядомы беларускі адвакат. Раней ён не браўся за крымінальныя справы, але 2020 год усё змяніў. У канцы сакавіка яго пазбавілі ліцэнзіі — у цяперашніх умовах было б дзіўна, каб гэтага не здарылася. Сяргей часта распавядаў пра працу, таму «Наша Ніва» вырашыла спытаць пра асабістае — пра брата-блізнюка, бурнае студэнцтва, дачок і захапленне трыятлонам.