4 траўня юрысты правядуць бясплатныя кансультацыі
Мінчане могуць атрымаць бясплатную кансультацыю нарарыуса ці адвакатаў 4 траўня з 10.00 да 13.00 па адрасе: вул. Калектарная, 10, каб. 518 і каб. 321.
Акцыя, якая пройдзе 4 траўня, прымеркавана да святкавання 75-годдзя з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Спецыялісты Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў падкажуць грамадзянам, як вырашыць іх прыватныя сітуацыі ў галіне сямейнага, зямельнага, грамадзянскага, працоўнага права і раскажуць пра іншыя юрыдычныя моманты.
Жыхары сталіцы могуць звярнуцца па бясплатную кансультацыю 4траўня з 10.00 да 13.00 па адрасе: вул. Калектарная, 10, каб. 518 і каб. 321. Інфармацыю пра аналагічныя акцыі ў гэты дзень у рэгіёнах трэба шукаць на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
Асаблівую ўвагу ўдзеляць юрысты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Яны могуць загадзя акрэсліць сваю праблему па тэлефонах 8 (017) 200 97 55 або 8 (017) 200 18 32. Падчас размовы ветэраны маюць магчымасць пакінуць заяўку пра неабходнасць аказання ім прававой дапамогі, а таксама заказаць выезд спецыяліста да іх дадому, калі гэта патрэбна.