Адвакат Калеснікавай Людміла Казак у — ІЧУ на Акрэсціна
Адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак — у ІЧУ на Акрэсціна па
адміністрацыйнай справе, артыкул у ІЧУ не ўдакладняюць, паведаміў TUT.BY
яе абаронца Віктар Мацкевіч.
Нагадаем, Людміла Казак перастала выходзіць на сувязь у чацвер днём. У 13.50 Людміла рассталася са сваёй калегай, з якой сустракалася на вуліцы Камуністычнай. Спяшалася на судовае пасяджэнне, але ў суд яна не прыехала. Яе машына засталася прыпаркаваная на Камуністычнай.
У 20 гадзін у ГУУС Менска ТАСС паведамілі, што Людміла Казак затрыманая за адміністрацыйнае правапарушэнне і знаходзіцца ў РУУС.
Прыкладна з 18 гадзін муж Людмілы спрабаваў падаць у Цэнтральны РУУС заяву аб яе выкраданні.
— Паставы міліцыянт, які падышоў да закрытай брамкі, сказаў яму і мне, што Людмілы Казак у РУУС няма, а падаць заяву не ўпусціў. Ніхто са службовых асоб Цэнтральнага РУУС на працягу двух гадзін не выйшаў да нас. Таму мы паехалі і падалі заяву ў ГУУС Менгарвыканкама — распавёў Віктар Мацкевіч.
У гэты час ад кіраўніцтва Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў паступіла інфармацыя, што Казак затрыманая і знаходзілася ў Цэнтральным РУУС.
— Калі мы з адвакатам Святланай Гарбаток вярнуліся ў Цэнтральнае РУУС, паставы міліцыянт зноў выйшаў да брамкі і паўтарыў, што Людмілы ў РУУС няма. Мы пакінулі свае дакументы ў пацверджанне паўнамоцтваў абаронцаў, — кажа Мацкевіч.
У 22 гадзіны ў ІЧУ на Акрэсціна абаронцу паведамілі, што Людміла Казак знаходзіцца там па адміністрацыйнай справе, па якім артыкуле — інфармацыю даць не могуць.
— Хачу нагадаць супрацоўнікам міліцыі, што ў адпаведнасці з нормамі ПВКаАП аб месцы ўтрымання адміністрацыйна затрыманага па яго просьбе паведамляецца членам яго сям'і і адвакату, а орган, які вядзе адміністрацыйны працэс, абавязаны забяспечыць права на абарону. Немагчыма ўявіць, што Людміла не прасіла патэлефанаваць яе мужу і калегам. Па ўсёй верагоднасці, заўтра справа будзе разгледжаная судом — выказаў меркаванне Віктар Мацкевіч.