Марыя Калеснікава: «Усе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы»

Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў ліст ад дачкі з бел-чырвона-белымі сэрцайкамі і белай стужкай у канверце.

3a85abb1f776cdcead1e77ac43acff5c.jpg

Сярод іншага, Марыя Калеснікава піша ў лісце да бацькі:

«Са мной усё добра. Умовы можна трываць, і новыя сяброўкі выдатныя. Мы займаемся фітнесам на вуліцы падчас прагулкі і шмат ядзім.

Вельмі сумую па табе і Тані. Я вельмі спадзяюся, што з ёй і камандай усё ў парадку. Абдымаю моцна іх усіх.

Абавязкова скажы ім не здавацца, толькі наперад! Гэтыя ўсе, хто мяне выкрадалі, неверагодна слабыя і ў істэрыцы. Яны нават не ўмеюць рабіць сваю працу добра. У іх усюды бардак і хаос. І гэта не жарт».

120182221_10157288976121962_6250308971384649953_n.jpg

Паводле tut.by