Галадаванне адваката ў СІЗА — беспрэцэдэнты выпадак. Абаронцы Максіма Знака запісалі відэазварот
Чатыры адвакаты палітвязня Максіма Знака, які ўжо тыдзень трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА, запісалі відэазварот, паведамляе «Свабода».

Максім Знак выступае ў ЦВК пасьля прапановы Лідзіі Ярмошынай не рэгістраваць Віктара Бабарыку, Бабарыка. 14 ліпеня 2020 году.
Абаронцы Максіма Знака Дзмітры Лаеўскі, Надзея Знак, Яўген Пыльчанка і Сяргей Зікрацкі перакананыя, што галадаванне адваката ў СІЗА, — беспрэцэдэнты выпадак.
Вядомы беларускі адвакат, кандыдат юрыдычных навук Максім Знак летам гэтага года надаваў юрыдычную дапамогу Віктару Бабарыку і Святлане Ціханоўскай. Ён падаваў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам ад імя Віктара Бабарыкі, калі той ужо быў зняволены, ён падаваў у Вярхоўны суд аб непрызнанні вынікаў выбараў 9 жніўня ад імя Святланы Ціханоўскай.
Максіма Знака затрымалі 9 верасня, ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінску. 18 верасня яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу. У знак нязгоды з абвінавачаннямі адвакат абвясціў галадоўку.