Фота: Reuters/Scanpix
Наста Дашкевіч: «Адвакат ў Змітра свой, і ёсць ён ужо даўно. І сёння яны мусяць убачыцца на нейкіх следчых дзеяннях ці, прасцей кажучы, на допыце. Але, як і сваякі іншых затрыманых, чакаю канца тыдня. Бо да канца тыдня ім павінны альбо выставіць абвінавачванне, альбо вызваліць».
Нягледзячы на тое, што са сваімі падабароннымі адвакаты яшчэ не сустракаліся, з іх ужо ўзялі «падпіску аб неразгалошванні», кажа Дашкевіч.