Заключыў дамову з адвакатам? Маеш намер парушыць закон!
Суд Заводскага раёна 11 верасня вынес пастанову па справе айцішніка Паўла Манько, якога судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Паўлу далі штраф 20 базавых велічынь, у судзе яго абараняла адвакатка Алена Шынкарэвіч.
Суддзя Жанна Хвайніцкая ў пастанове паказала: тое, што Манько заключыў дамову з адвакатам, кажа пра тое, што ён загадзя меў намер удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, перадае tut.by.
«Паведамленыя ў судовым пасяджэнні абаронцам Шынкарэвіч звесткі аб наяўнасці ў яе дамовы з Манько з 3 жніўня 2020 года аб прадастаўленні інтарэсаў на выпадак яго затрымання сведчаць аб тым, што Манько меў намер удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, што і зрабіў 27 жніўня 2020 года», — гаворыцца ў пастанове суда.
Гэта стварае небяспечны прэцэдэнт, калі канстытуцыйнае права на абарону прыраўноўваюць да намеру парушыць закон, лічаць эксперты.
Паводле АФН