Журналістку Марыну Драбышэўскую асудзілі на 10 сутак
Гомельскіх журналістаў Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса затрымалі ўчора, 14 верасня. Іх машыну спыніла ДАІ, аднак пасля праверкі дакументаў пад'ехала міліцэйская машына. Яўгена выцягнулі з машыны і затрымалі. За руль аўтамабіля Марыны сеў іншы супрацоўнік ДАІ. Іх адвезлі ў РАУС Чыгуначнага раёна.
![Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс (фота: belsat.eu) Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс (фота: belsat.eu)](/img/v1/images/drabyseuskaja_660x440_0_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс (фота: belsat.eu)
Сёння адбыўся суд, на якім Марыну Драбышэўскую асуділі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пры гэтым, Марына працавала як журналіст і была абазначана адпаведным чынам.