Адвакату Іллю Салею працягнулі хатні арышт на два месяцы
Юрысту штаба Бабарыкі і адвакату Марыі Калеснікавай працягнулі хатні арышт, паведамляе «Еўрарадыё».
Генеральная пракуратура працягнула хатні арышт адвакату Іллю Салею яшчэ на два месяцы — да 16 лютага 2021 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі ў сваім ТГ-канале.
Ілля Салей — юрыст штаба Бабарыкі і адвакат Марыі Калеснікавай. Яго за трымалі на пачатку верасня па "справе Каардынацыйнай рады" разам з другім адвакатам — Максімам Знакам. Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі Салею змянілі меру ўтрымання: 17 кастрычніка стала вядома, што ён пераведзены пад хатні арышт.
"Ілля сустрэне Новы год у адзіноце. Яму забаронена пакідаць кватэру на працягу ўсяго часу сутак, мець зносіны з усімі акрамя адвакатаў. Ён не можа карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты", — паведамляе прэс-служба Бабарыкі.