База акупацыйных войскаў РФ у Янакіеве
Напрыканцы жніўня 2015 году міжнародная валанцёрская група InformNapalm.org выявіла
фатаздымкі, на якіх зафіксаваная разнастайная вайсковая тэхніка (РСЗВ “Град”, САУ, танкі) акупацыйных войскаў Расіі на вайсковым палігоне ля вёскі Карла-Марксава, што месціцца
між Горлаўкаю і Янакіева. Асобна былі зафіксаваныя САУ “Гваздзікі” (122-мм), схаваныя ў нежылым памяшканні.