Сёння роўна год сепаратысцкім рэферэндумам на Данбасе
11 мая - гадавіна правядзення псеўдарэферэндумаў у Данецкай і Луганскай абласцях.
"Рэферэндумы" на захопленых тэрыторыях былі праведзены пад рулямі аўтаматаў. У бюлетэнях было адно пытанне - пра самастойнасць так званых народных рэспублік. Сепаратысты хацелі
па прыкладзе Крыма далучыцца да Расіі. Але Масква афіцыйна рэферэндумы не прызнала. Затое пачала завозіць зброю, наймітаў і распаўсюджваць антыўкраінскую прапаганду.
Цяпер самаабвешчаныя «лідэры» праводзяць святы, парады, спрабуюць увесці свае законы, правілы і ідэалогію.
Усё гэта адбываецца пад грукат мінамётаў і аўтаматаў, на фоне разбураных гарадоў, пасёлкаў, дарог і пустых дамоў.
espreso.tv