У «ДНР» заявілі, што згодныя на «вельмі шырокую аўтаномію»
Кіраўніцтва т.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» згоднае на «вельмі шырокую аўтаномію» у складзе Украіны — але без шкоды сваім інтарэсам.
![zaharchenko_parad.jpg zaharchenko_parad.jpg](/img/v1/news/full/zaharchenko_parad.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах прадстаўніка «ДНР» Дзяніса Пушыліна, «ДНР» правядзе мясцовыя выбары, калі Кіеў пойдзе на такую аўтаномію. Пушылін папярэдзіў, што калі Кіеў будзе
«і далей парушаць мінскія пагадненні», у «ДНР» будуць «рухацца ў бок поўнай незалежнасці».
«Мы прапануем унесці артыкул у канстытуцыю [Украіны] аб тым, каб іншыя рэгіёны Украіны мелі права на самавызначэнне», — заявіў прадстаўнік самаабвешчанай
«народнай рэспублікі».
Бі-Бі-Сі