ДНР настойвае на скліканні кантактнай групы ў бліжэйшыя тры дні

Самаабвешчаная Данецкая народная рэспубліка патрабуе публічнага расследавання абстрэлаў Данецка і правядзення сустрэчы кантактнай групы ў Мінску ў бліжэйшы час.



dnr2.jpg

"Мы будзем настойваць на больш хуткай сустрэчы кантактныя групы ў Мінску. Магчыма, яна ўжо адбудзецца ў бліжэйшыя два-тры дні", — заявіў прадстаўнік самаабвешчанай рэспублікі Дзяніс Пушылін.

Ён таксама паведаміў: "Мы сёння раніцай накіравалі звароты ў АБСЕ і СЦКК з патрабаваннем правесці публічнае расследаванне начных абстрэлаў Данецка".

"Назіральнікі павінны абвесціць усім імёны і прозвішчы вінаватых у грубым парушэнні першых двух пунктаў мінскіх дамоўленасцей", — цытуе  Пушыліна Данецкае агенцтва навін.

Раней у так званым міністэрстве абароны ДНР паведамілі, што за мінулыя суткі нікім непрызнаная рэспубліка 36 раз падвяргалася абстрэлам з боку Узброеных сіл Украіны.

Са свайго боку ўкраінскія ваенныя заявілі, што з 18:00 суботы да паўночы апалчэнцы 28 разоў парушылі рэжым спынення агню ў Данбасе, ужываючы пры гэтым артылерыю і мінамёты.

"Інтэрфакс"