Генштаб Украіны: добраахвотніцкія батальёны больш не ваююць
Украінскія добраахвотніцкія ўзброеныя фармаванні не прымаюць удзелу у баях у Данецкай і Луганскай абласцях. Пра гэта заявілі ў камандаванні ўкраінскага войска.
Кіраўнік Генеральнага штабу Узброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка
Паводле звестак Кіева, баявыя задачы ў Данбасе цяпер выконваюць толькі падраздзяленні ўзброеных сілаў і праваахоўных органаў Украіны.
У Генеральным штабе краіны заявілі, што «Украіна цалкам выканала узятыя на сябе ў Менску забавязанні па вывадзе ўсіх добраахвотніцкіх батальёнаў з перадавой, і акрамя сілавых структур ніякіх іншых прадстаўнікоў вайсковых фармаванняў на пазіцыях уздоўж лініі размежавання няма».
За апошнія суткі сепаратысты 27 разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у Данбасе. Як паведамляюць у камандаванні ўкраінскага войска, баявыя дзеянні вяліся ў Шырокіна і іншых пасёлках.
У самаабвешчанай ДНР заяўляюць пра 40 абстрэлаў з боку ўкраінскага войска. Звестак пра страты няма.