«Украінцы ў адпачынку» захапілі расійскі павільён на біенале сучаснага мастацтва ў Венецыі
На Венецыянскай біенале — найбуйнейшым форуме сучаснага мастацтва, — расійскі павільён у першы ж дзень захапілі людзі ў вайсковай форме з надпісам «оn vacation» («у адпачынку»).
![bienale_0705_3.jpg bienale_0705_3.jpg](/img/v1/news/full/bienale_0705_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пазней высветлілася, што перфоманс наладзілі ўкраінскія мастакі. Пры гэтым украінскія актывісты, паўтараючы словы расійскіх «зялёных чалавечкаў», казалі, што знаходзяцца ў адпачынку. Удзельнікі перформансу раздавалі форму ўсім ахвочым і заклікалі далучацца да «адпачынку». Аўтару найлепшай тэматычнай фатаграфіі актывісты абяцаюць прыз: паездку ў Крым, інфармуе сайт platfor.ma.
![bienale_0705_5.jpg bienale_0705_5.jpg](/img/v1/userfiles/images/bienale_0705_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатары распавялі журналістам, што акцыя ўкраінскіх мастакоў адсылае да крымскіх падзеяў 2014 года, калі «ананімныя» салдаты занялі паўвостраў.
![bienale_0705_4.jpg bienale_0705_4.jpg](/img/v1/userfiles/images/bienale_0705_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гаспадары расійскага павільёна толькі праз гадзіну ачомаліся і выклікалі паліцыю, каб ачысціць памяшканне ад перформераў. Зрэшты, украінцы абяцаюць працягваць сваю акцыю каля расійскага павільёна да 9 мая.