Кантактная група па Украіне плануе сустрэчу ў Мінску 6 мая

Сустрэча кантактай групы, а таксама першая сустрэча яе рабочых падгруп адбудзецца ў Мінску ў сераду, 6 мая



140327062141_original_russia_ukraine_west.jpg

Пра гэта паведамілі прадстаўнікі абвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылiн і Уладзіслаў Дэйнэга, перадае ТАСС.

Украінскі бок пацвердзіў дату новай сустрэчы кантактнай групы ў Мінску — 6 мая, паведаміла прэс-сакратар прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе Леаніда Кучмы Дар’я Aлiфер на сваёй старонцы ў Facebook, адзначыўшы, што мяркуецца сустрэча ўдзельнікаў кантактнай групы з прадстаўнікамі ДНР і ЛНР.

Паводле яе слоў, напярэдадні гэтай сустрэчы, 5 мая, адбудзецца «рабочая сустрэча» прадстаўніка АБСЕ Хайдзі Тальявіні, Леаніда Кучмы і прадстаўніка РФ Азамата Кульмухаметава.

krynica.info