Юля Чычэрына: «Тут гіне твой народ. Нібыта ад цябе адкусваюць кавалак»
Расійскія рокеры прыехалі на фестываль у Луганск.
«Я шукаю шчасця. Каб быць шчаслівым, трэба рабіць добрыя добрыя справы. Дрэнныя справы робяць нас няшчаснымі. ...Тут гіне твой народ. Нібыта ад цябе адкусваюць кавалак», — патлумачыла прычыны свайго прыезду ў Луганск расійская спявачка.
На фестываль прыехаў і былы саліст гурту «Агата Кристи» Вадзім Самойлаў.
У 2011 годзе музычны крытык Арцемій Троіцкі назваў Самойлава «дрэсіраваным пудзелем пры Суркове». Так крытык назваў музыканта за тое, што ён паклаў на музыку вершы намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі.
Вадзім Самойлаў, Іван Дзям’ян з «7Б» разам з абвешчанай украінскай службай бяспекі ў вышук Юліяй Чычэрынай прыехалі ў акупаваны Луганск на
фестываль «Сонца ўзыдзе».
Пасля Луганску расійскія артысты паедуць спяваць у ДНР.