Расія. На абаронным заводзе "Расатам" пачаліся масавыя скарачэнні рабочых (відэа)

На абаронным заводзе Новаўральску ў Свярдлоўскай вобласці, які ўваходзіць у структуру дзяржаўнай карпарацыі "Расатам", пачаліся масавыя скарачэнні рабочых. Апавяшчэння аб звальненні атрымалі больш за 200 чалавек — палова працоўнага калектыву, паведамляе карэспандэнт рускай рэдакцыі Радыё Свабода.

Па словах рабочых, знайсці працу па спецыяльнасці ў маленькім закрытым горадзе немагчыма, паколькі ўсе яны вузкапрофільныя спецыялісты. Вакансій для іх няма і ў Екацярынбургу.

"У нас ва ўсіх вузкапрофільныя спецыяльнасці. І яны запатрабаваныя толькі на прадпрыемстве. Тым больш столькі мы прапрацавалі, каб вось так страціць кваліфікацыю. Калі ў акрузе няма працы, гэта сапраўды ўдар", — кажа кантралёр каляровай металургіі "Завода электрахімічных пераўтваральнікаў" Ганна Пятрова.

Сваё рашэнне распусціць унікальны калектыў кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць недахопам сродкаў.

Завод абслугоўваў касмічныя і ваенныя караблі, праграму даследавання Месяца. Апошнія гады прадпрыемства займалася распрацоўкамі ў сферы імпартазамяшчэння. Адна з апошніх звязана з нафтагазавай прамысловасцю. Завод распрацаваў абсталяванне для ачысткі свідравога раствору, якое танней імпартных аналагаў на 15 адсоткаў. Серыйны выпуск планавалі на 2016 год.

У сакавіку Новаўральскі "ЗЭП" пазбавіўся ваеннага замовы. Міністэрства абароны, адзін з асноўных заказчыкаў завода, паведаміла, што не ў стане плаціць па рахунках.