Грыбаўскайтэ: Расія — у ізаляцыі, гэта будзе відавочна 9 мая

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ, якая застаецца адным з самых паслядоўных крытыкаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і знешняй палітыкі Крамля ў дачыненні да суседніх дзяржаў, у інтэрв'ю Радыё Свабода падчас візіту ў Кішынёў распавяла пра сваё бачанне прычын і наступстваў крызісу на Украіне.



dalia_grybauskaite_67792446.jpg

На яе думку, Малдова можа супрацьстаяць ціску Расіі. Грыбаўскайтэ распавяла і пра тое, на што можа разлічваць Кішынёў па выніках саміту лідараў краін, якія ўдзельнічаюць у праграме ЕС "Усходняе партнёрства", паведамляе delfi.lt.

"Расія знаходзіцца ў палітычнай і дыпламатычнай ізаляцыі. І гэта будзе відавочна на Парадзе 9 мая. Вы ўбачыце хто з замежных лідэраў будзе на ім прысутнічаць.

Цывілізаваны свет адкрыта заяўляе, што лічыць непрымальным тое, што Расія пастаўляе цяжкае ўзбраенне сепаратыстам на ўсходзе Украіны і адкрыта хлусіць ўсім свеце. Такія паводзіны падобна тэрарыстычнага", — сказала  Д. Грыбаўскайтэ.