У інтэрнэце з'явілася размова з «афіцэрам МУС Беларусі», які служыць на баку сепаратыстаў (відэа)
На youtube-канале Новостной Донбасс з'явілася размова з вайскоўцам, які нібыта служыць на баку сепаратыстаў ДНР.
У апісанні да відэа гаворыцца:
«Інтэрвію з былым афіцэрам МУС Беларусі, які служыць шарагоўцам у 1-й Славянскай брыгадзе ДНР. Аляксей Русяеў страціў руку падчас бою ў раёне пасёлка Спартак. Цяпер ён аднаўляецца ў шпіталі і мае намер вярнуцца ў свой аддзел».
У размове вайсковец распавядае, што прыехаў на Данбас добраахвотна. Перад гэтым служыў у міліцыі Рэспублікі Беларусь. Як ён сцвярджае, свой першы вайсковы досвед атрымаў у Югаславіі